Грамадства44

У Гродне падалі заяўку на Дзень Волі і абвясцілі збор сродкаў

Фота: Вадзім Саранчукоў

Актывісты 19 лютага падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне Дня Волі ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка з 13.00 да 18.00. Заяўку падпісалі чатыры гродзенца. Для правядзення мерапрыемства ў Каложскім парку не патрэбен дазвол уладаў, тут дзейнічае паведамляльны прынцып. Але арганізатары павінны заплаціць за працу аховы правапарадку, хуткай дапамогі і камунальных службаў, піша Hrodna.life.

Аргкамітэт прапануе адзначыць Дзень Волі гарадскім фэстам-квэстам з наборам цікавостак.

Сёлета сцэну плануюць не рабіць цэнтральнай кропкай прыцягнення. Плануюцца палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы. У планах уключыць у фестываль гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячую пляцоўку. Актывісты хочуць бачыць рэканструктараў, фотазону, ціры. У планах аргкамітэту выкарыстаць набор адметнасцяў, які вылучыць Дзень Волі з шэрагу іншых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць па ўсёй Беларусі. Кшталту пашпартоў БНР і візаў гродзенцаў, якія атрымаюць самыя актыўныя.

— Працы на месяц вельмі шмат, і мы запрашаем усіх далучацца з самымі рознымі ідэямі, нават невыканальнымі, — піша Вадзім Саранчукоў. Актывісты збіраюць прапановы па актыўнасцях і гуртах, якія гродзенцы хочуць убачыць на мерапрыемстве. Свае пажаданні можна пакідаць у сацсетках тут і тут.

Падтрымаць свята з Беларусі можна праз краўдфандынг. Хутка з’явяцца замежныя рэквізіты. Паводле падлікаў актывістаў, свята абыйдзецца ў 15 000 рублёў. Грошы патрэбныя на:

— аплату аховы правапарадку,

— ганарары музыкам ды рыцарскім клубам,

— аплату гукаўзмацняльнай апаратуры,

— аплату хуткай дапамогі і камунальных службаў.

Заяўка на Дзень Волі ў Мінску пададзена на 22 сакавіка. То-бок гродзенцы маюць магчымасць наведаць два святы. Таксама 22 сакавіка ў Вільні плануецца мерапрыемства да гадавіны забойства Кастуся Каліноўскага.

25 сакавіка 1918 годзе ў Мінску была створана Беларуская Народная Рэспубліка. Гродна ў 1919 годзе стаў другой сталіцай БНР. Грамадскія актывісты разам з жыхарамі горада ў 2018 і 2019 годзе адзначылі 100 і 101 угодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам і Вялікім святам у Каложскім парку.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць