Здарэнні33

Гродзенец зрабіў рамонт у трэнажорнай зале і сцвярджае, што за гэта яму зламалі нос

Дзіўная гісторыя адбылася з гродзенцам Яўгенам, які ў канцы 2019 года дапамагаў рабіць рамонт у адной з новых трэнажорных залаў горада. Мужчына сцвярджае, што пасля таго, як ён прыйшоў да адміністрацыі за аплатай, яго моцна збілі, а пасля выставілі вымагальнікам. У выніку ў гродзенца зламаны нос і ёсць праблемы з вокам. Ён звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, піша Hrodna.life.

У трэнажорнай зале Яўген слаў каўралін. За працу яму павінны былі выплаціць каля 600 долараў. Частку яму аддалі, а астатняе абяцалі выплаціць пазней. 22 лютага мужчына стэлефанаваўся з адміністрацыяй і дамовіўся прыйсці ў залу.

«Калі я прыйшоў чарговы раз спытаць пра грошы, адзін з трэнераў залы Артур падбег з нейкімі прэтэнзіямі. Слова за слова, прапанаваў выйсці пагаварыць. Я адмовіўся, тады ён ударыў мяне рукой па твары, я ўпаў і ён ударыў мяне нагой. У выніку ў мяне зламаны нос і пашкоджана вока. І цяпер гэтыя людзі спрабуюць выставіць мяне вымагальнікам, запалохваюць майго сведку. Кажуць, што я ім пагражаў. Але з майго боку не было ніякіх пагроз, я прыйшоў за сваімі сумленна заробленымі грашыма. Гэтыя людзі проста хочуць сысці ад адказнасці, але я ў мяне ёсць усе запісы размоў», — распавёў Яўген.

Яўген плануе пакараць крыўдзіцеляў і атрымаць ад іх кампенсацыю за прычыненую здароўю шкоду. Адміністрацыя трэнажорнай залы мае зусім іншую версію таго, што адбылося з Яўгенам.

«Так, ён у нас працаваў. Засталіся павінны яму каля 170 долараў. Гатовыя былі яму перадаць гэтую суму, але ён не падымаў трубку, — распавядае прадстаўнік трэнажорнай залы Віктар. — У выніку ён прыйшоў сам да нас у залу, пры гэтым быў п’яны. Зайшоў у залу, потым пайшоў. І каля залы накінуўся на нашага трэнера Артура, які ішоў на трэніроўку. Артур вывернуўся, той упаў і ўдарыўся тварам аб асфальт. Я асабіста яму даваў ручнік і аказваў дапамогу.

Цяпер гэты чалавек сцвярджае, што яго збіў наш трэнер. Ёсць сведкі ў трэнажорнай зале, якія бачылі, як усё адбылося, і яны гатовыя пацвердзіць мае словы. Цяпер гэты чалавек просіць 1500-2000 долараў на лячэнне. Гэта нармальна? А нагаварыць можна ўсё што заўгодна».

Вядома, што камеры відэаназірання ў момант інцыдэнту ў трэнажорнай зале не працавалі. Міліцыя разбіраецца ў сітуацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць