Улады Кітая паведамілі пра каранавірус толькі на сёмы дзень пасля пачатку эпідэміі — СМІ
Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін папярэдзіў свет пра пагрозу пандэміі каранавіруса толькі на сёмы дзень пасля таго, як улады краіны прыйшлі да гэтай высновы, паведамляе APNews.
За амаль тыднёвы перыяд маўчання ў Кітаі паспелі заразіцца тры тысячы чалавек, а мільёны людзей выехалі з Уханя — эпіцэнтра ўспышкі COVID-19 — у іншыя гарады.
Кітайскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў на працягу амаль двух тыдняў не рэгістраваў выпадкаў заражэння, інфармацыя пра якія павінна была паступаць ад рэгіянальных улад, хоць з 5 па 17 студзеня шпіталі прымалі сотні пацыентаў па ўсёй краіне, піша выданне.
Эксперты звязваюць падобную затрымку з бояззю рэгіянальных улад перадаваць дрэнныя навіны свайму начальству і публічным пакараннем васьмі кітайскіх дактароў, якія спрабавалі папярэдзіць іншых аб новым вірусе.
Не маючы ў распараджэнні адпаведных справаздач аб заражэннях, вышэйшае кіраўніцтва Кітая пачало рабіць захады па прадухіленні патэнцыйнай пандэміі толькі 13 студзеня, калі быў зарэгістраваны першы выпадак інфікавання каранавірусам за межамі Кітая.
Каментары