Грамадства55

Каранавірус: у Мінску памерла 56-гадовая медсястра бальніцы хуткай дапамогі

Медсястра Наталля Шматко працавала ў Мінскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Ёй было 56 гадоў.

«Мама працавала ў кабінеце стаматалогіі. У той корпус амаль што ніхто не хадзіў, і яны стараліся асабліва нікуды не выходзіць. Вытрымлівалі ўсе патрабаванні па ахове працы — маскі надзявалі, пальчаткі», — расказвае сын Дзяніс.

У пятніцу, 11 красавіка, у жанчыны паднялася тэмпература, пасля з’явіўся кашаль. У панядзелак Наталлю паклалі у яе ж бальніцу.

«У той жа дзень зрабілі камп'ютарную тамаграфію і тэст на каранавірус. Прыйшоў станоўчы вынік. А на наступны дзень увечары маму перавялі на штучную вентыляцыю лёгкіх», — кажа сын.

16 красавіка медсястру перавялі ў рэанімацыю 4-й гарадской бальніцы. У суботу зрабілі пераліванне імуннай плазмы, але лепш жанчыне не станавілася.

(Некалькі дзён таму РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх тэхналогій паведамляў, што шукае людзей, якія перахварэлі на каранавірус і гатовы стаць донарамі плазмы для лячэння іншых пацыентаў.)

20 красавіка жанчына памерла. Заключэнне аб смерці сям'і яшчэ не выдалі. Хаваць медсястру будуць у закрытай труне. Сын кажа, што ў маці не было хранічных захворванняў. Хіба толькі трохі ціск непакоіў часам.

Наталля Шматко — ветэран працы. 38 гадоў яна аддала медыцыне.

«Гэта жыццярадасны чалавек і выдатны медык», — адгукаецца пра маму сын.

Каранавірус выявілі таксама ў яе мужа, ён цяпер знаходзіцца ў бальніцы з запаленнем лёгкіх. Станоўчы вынік і ў бабулі Дзяніса, але ў яе сімптомаў няма.

«Мы цяпер з бабуляй удваіх жывем у кватэры. Кожны дзень мераем тэмпературу, пакуль, здаецца, усё добра», — кажа хлопец. У яго самога каранавірус не пацвердзілі.

У бальніцу сёння паехаў і брат Дзяніса. У яго апошнія дні трымалася павышаная тэмпература, але вынікі тэста на каранавірус пакуль невядомыя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак3

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак3

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць