Эканоміка11

Бацькам на бальнічным з дзецьмі-кантактамі па COVID-19 будуць выплачваць 100% сярэднядзённага заробку

Мінпрацы апублікавала каментар да ўказа прэзідэнта Беларусі ад 24 красавіка №143 «Аб падтрымцы эканомікі» ў частцы выплаты дапамогі па часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА.

Пунктам 15 указа прадугледжана выплата дапамогі па часовай непрацаздольнасці асобам, што фактычна ажыццяўляюць догляд дзіцяці да 10 гадоў, якія наведваюць ўстанову дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі, калі гэта дзіця адносіцца да кантактаў першага або другога ўзроўню пры наяўнасці аднаго або некалькіх рэспіраторных сімптомаў. Прызначацца дапамога будзе ў парадку, устаноўленым Саўмінам для прызначэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў выпадку догляду хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў).

«Перыяд знаходжання на лістку непрацаздольнасці па гэтым выпадку часовай непрацаздольнасці — да 14 каляндарных дзён, памер аплаты — 100% сярэднядзённага заробку з першага дня знаходжання на лістку непрацаздольнасці», — праінфармавалі ў Мінпрацы.

Раней ўсталёўвалася часовая непрацаздольнасць у сувязі з доглядам дадзенага дзіцяці на тэрмін знаходжання яго ў самаізаляцыі і выдавалася даведка аб часовай непрацаздольнасці, якая служыла дакументам, які пацвярджае вызваленне ад працы, і не падлягала аплаце.

Указ уступіў у сілу 25 красавіка. Дзеянне пункта 15 прызначана да адмысловага рашэння кіраўніка Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»10

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі распрацавалі спецыяльную таблічку, якая палегчыць жыццё раварыстам6

У Расіі адмаўляюць, што запускалі дроны па Польшчы9

«Заблакуем усё»: у Францыі маштабныя пратэсты, амаль 200 затрыманых і транспартны калапс9

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў23

У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км4

Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»3

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў ЗША, зноў патрэбна дапамога2

«Мінсктранс» адмяняе некалькі рэйсаў у Варшаву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»10

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць