Грамадства99

Тры новыя маладыя ахвяры каранавіруса: студэнтка і загадчыца садка з Гомеля, фельчар хуткай з Мінска 

У Гомелі памерла загадчыца дзіцячага садка №130 Таццяна Невіркавец. Жанчыне было 36 гадоў. Да гэтага яна тыдзень была на ШВЛ. Пра трагедыю TUT.BY паведамілі бацькі выхаванцаў, у садзе гэта пацвердзілі.

Таццяна Невіркавец. Фота: Афіцыйны сайт дзіцячага садка №130 г. Гомеля

У садзе кажуць, што загадчыца сышла на бальнічны ў сярэдзіне красавіка. 20-га яе паклалі ў бальніцу з пнеўманіяй. Тыдзень таму стала вядома, што яна на ШВЛ, а ўчора калектыву паведамілі, што загадчыца памерла.

Загадчыца дзіцячага сада жыла з бацькамі. Цяпер, кажуць работнікі саду, яны таксама ў бальніцы.

Другая ахвяра каранавіруса, пра якую стала вядома сёння, — фельчар хуткай дапамогі Аляксей. У канцы красавіка ён адчуў сябе дрэнна, звярнуўся ў паліклініку, і яму адразу дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію, яшчэ праз некалькі дзён — каранавірус. 5 мая мужчына памёр у бальніцы, паведамляе TUT.BY. 

38-гадовы Аляксей ужо шмат гадоў працаваў на 6-й падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Як распавядае ягоная жонка Алеся, 21 красавіка мужчына пасля адпачынку выйшаў на працу, праз тыдзень адчуў сябе дрэнна.

У той жа дзень Аляксея шпіталізавалі ў 1-ю мінскую бальніцу, зрабілі КТ і ўзялі мазкі на каранавірус.

— Мы размаўлялі па тэлефоне, муж распавядаў, у палату заходзяць толькі медсёстры, прыносяць таблеткі, лекараў не было. Ён не разумеў, з кім размаўляць. Я звязалася з загадчыцай падстанцыі, дзе працуе Аляксей: «Трэба ж нешта рабіць, яму ўсё горш і горш». Яна патэлефанавала ў бальніцу, там адказалі, што ўсё робяць. А муж казаў: яму не ставілі кропельніцы, не рабілі ўколы. Я сама павезла ў бальніцу імпартныя антыбіётыкі, — успамінае жонка Алеся.

Па яе словах, 2 мая стаў вядомы вынік на каранавірус, ён быў станоўчым. У той жа дзень мужчына адчуў сябе горш, а праз тры дні сканаў у рэанімацыі.

У Аляксея засталося двое дзяцей.

Магчыма, самая маладая ахвяра каранавіруса ў Беларусі — студэнтка Гомельскага медыцынскага каледжа. Пра яе смерць паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі». Дзяўчыне быў усяго 21 год. Бахар прыехала з Туркменістана і вучылася ў Беларусі як замежная студэнтка.

Афіцыйна пра трагедыю ніхто не паведаміў. На званок «КП» у каледж у адміністрацыі коратка адказалі дзяжурнае «Без каментароў» і кінулі слухаўку. 

— 5 мая ў нашых групах у сацсетках з'явіліся паведамленні пра гэта, а 6 мая да нас прыйшла загадчыца аддзялення і распавяла пра ўсё, — кажуць студэнты самога каледжа.

Бахар жыла ў інтэрнаце і ў каледж не хадзіла ўжо з канца сакавіка, бо дрэнна сябе адчувала праз цукровы дыябет, ездзіла па бальніцах для абследавання, можа, там і падхапіла вірус, лічаць самі студэнты.

— Потым выявіўся гэты каранавірус — нам гэта дакладна сказалі. З-за пагаршэння стану яе паклалі ў рэанімацыю. Там яна і памерла, — кажуць студэнты.

Дзяўчаты, якія жылі ў пакоі з Бахар, знаходзяцца на самаізаляцыі. У іх узялі мазкі, але пакуль вынікаў няма.

Каледж на каранцін не закрывалі, заняткі праходзяць як і раней. Інтэрнат таксама не зачынялі — напэўна, чакаюць распараджэння зверху. Улічваючы, што Бахар даўно не з'яўлялася тут, наўрад ці закрыюць.

Студэнтаў прасілі здаць грошы на дапамогу сям'і памерлай дзяўчыны.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі28

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць