Музыка2828

Анатоль Ярмоленка запісаў песню з падтэкстам: «Устал ходить по струнке и бояться» ВІДЭА

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка прэзентаваў песню і кліп на кампазіцыю пад назвай «Cтаміўся…». І яна як ніколі на злобу дня. Піша «Народная Воля». 

«Стаміўся ад беганіны і праблем… — спявае Ярмоленка. — Стаміўся чакаць, можа, заўтра стане лепш, рукамі разганяючы хмары… Стаміўся! Стаміўся хадзіць па струнцы і баяцца, да дзвярэй у метро не прытуляцца, у шэрым натоўпе не вылучацца… Стаміўся ў клопатах тануць бесклапотна, забыўшыся, што жыццё не бясконцае і Судны дзень ужо надышоў… Стаміўся…»

З вуснаў Анатоля Ярмоленкі, які заўсёды «на пазітыве», такія словы гучаць крыху нечакана. «Народная Воля» пацікавілася, як з'явілася гэтая песня.

Па словах спевака, песня ім прачутая ад пачатку да канца.

«У кожнага бывае такая хвілінная слабасць, калі здаецца: усё, стаміўся, не магу больш! — кажа Анатоль Ярмоленка. — Я сам па натуры рабацяга, заўсёды іду наперад і ў атаку. І калі ў мяне бываюць такія хвіліны, я заўсёды шукаю надзею. І ў гэтай песні таксама, як мне здаецца, фінал пазітыўны… Дарэчы, аўтар музыкі — Аркадзь Хаслаўскі, вершы Лявона Агулянскага, абодва аўтары жывуць у Ізраілі.

Гэтая песня ў мяне была ўжо гатовая, але там была іншая музыка — вальс. А ў выніку зрабілі рокавую кампазіцыю. І ўсё сышлося, песня атрымалася, як мне здаецца.

У гэтыя вясновыя дні да нашых штодзённых праблем дадалося сур'ёзнае выпрабаванне — каранавірус. Ніхто не меркаваў, што так можа быць… Мы да такога (ізаляцыі, каранціну і самаізаляцыі) былі не зусім гатовыя. І ад усіх прынятых мер, патрэбных і, напэўна, правільных рэкамендацый пачынаем стамляцца. Але трэба знайсці ў сабе сілы, вытрымку, трэба праявіць дысцыплінаванасць, каб гэта перажыць! І ўсё пройдзе, як страшны сон… Усё будзе добра!»

Каментары28

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць