У Чэхіі восьмы дзень фіксуюць менш за 100 выпадкаў заражэння каранавірусам
Чэшскія медыкі рэгіструюць менш за 100 новых выпадкаў заражэння каранавірусам у рэспубліцы восьмы дзень запар. Пра гэта паведаміла ў суботу чэшскае Міністэрства аховы здароўя.
Паводле яго даных, у Чэхіі (у краіне жыве 10,5 млн чалавек) у пятніцу было выяўлена 46 інфіцыраваных. З пачатку сакавіка ў рэспубліцы зафіксавана 8078 выпадкаў заражэння, 273 чалавекі памерлі, 4414 выздаравелі.
З 1 сакавіка, калі Міністэрства аховы здароўя аб'явіла пра з'яўленне інфекцыі на нацыянальнай тэрыторыі, аналізы на каранавірус здалі 298 649 жыхароў Чэхіі. З 12 сакавіка ў рэспубліцы дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, які ўлады плануюць адмяніць 17 мая, калі эпідэміялагічная сітуацыя не пагоршыцца.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары