Улада6161

Ярмошына пра планы пасля адстаўкі: Буду чакаць сыходу з жыцця

У інтэрв'ю агенцтву БелаПАН 67-гадовая старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказала, чым будзе займацца пасля сыходу з пасады. Яна мяркуе, што прэзідэнцкія выбары — апошняя кампанія, ходам якой яна будзе займацца.

Лідзія Ярмошына. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

«А ў вас якія планы пасля таго, як завершыцца такі вялікі этап у вашым жыцці?» — спытала журналістка Таццяна Каравянкова.

«Як і ва ўсіх — чакаць сыходу з жыцця. Падарожнічаць з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. І ўсе мае падарожжы, хутчэй за ўсё, будуць у два месцы — Бабруйск і Калінінград», — адказала Ярмошына.

У Бабруйску і Калінінградзе жывуць яе сяброўкі. Абодва шлюбы Ярмошынай скончыліся разводамі, адзіны сын сышоў з жыцця ў 40 гадоў.

***

Лідзія Ярмошына

Нарадзілася 29 студзеня 1953 у Слуцку. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975-­1987 працавала юрыскансультантам у Калінінградзе і Бабруйску. У 1987­-1988 — памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда. У 1988-­1996 — кіраўнік юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама. У 1992-­1996 — сябра ЦВК, з 1996 — старшыня ЦВК.

Ніводныя выбары, арганізаваныя ёй, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Чытайце таксама:

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК

Ярмошына: Я сышла, як сыходзяць мужыкі — пакінула мужам кватэры

Ярмошына: Я лічу сябе рускім чалавекам

Каментары61

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць