Грамадства33

Дзяўчына маладзёна, затрыманага па «справе Ціханоўскага»: Яны выскачылі з аўтобуса і бралі ўсіх спрэс

Скрын зь вечаровага эфіру БТ 31 траўня. У аранжавым коле — цэнтар патасоўкі, у зялёным — Ірына Федарэнка зь Сяргеем Калмыковым

Дзяўчына затрыманага па «справе Ціханоўскага» Сяргея Калмыкова расказала «Свабодзе» пра затрыманьне і ператрус у іхнай кватэры.

Ірына Федарэнка і Сяргей Калмыкоў былі на Савецкай плошчы ў Горадні 29 траўня. Гэта была іхная першая ў жыцьці палітычная акцыя. Раней яны не цікавіліся палітыкай, нават не хадзілі на імпрэзы кшталту сьвяткаваньня #БНР-100. Яны прыйшлі літаральна за 10 хвілін да таго, як пачаліся затрыманьні. Па словах Ірыны, «гэтыя жанчыны ўжо бегалі за Ціханоўскім».

Але маладыя людзі не зьвярнулі на гэта асаблівай увагі. Яны яшчэ ня вырашылі, за якога патэнцыйнага кандыдата ставіць подпіс.

«Мы стаялі на парапэце. Падумалі станавіцца ў чаргу за Сьвятлану [Ціханоўскую]. Яны акурат тады падбеглі, увесь гэты сьвіст, гам. Мы паглядзелі, што там нешта адбываецца, і адышлі далей, каб нічога сур’ёзнага для нас не было. Убачылі, што надта шмат людзей з АМАПу, і пачалі адыходзіць, бо мы баяліся, што нам нешта зробяць», — расказвае Ірына.

Сяргей Калмыкоў, архіўнае фота

Аказалася, што акурат да таго месца, куды адыходзілі маладзёны, пад’ехаў чырвоны аўтобус. Адным зь першых АМАП затрымаў Сяргея Калмыкова.

«Яны выскачылі з аўтобуса і бралі ўсіх спрэс. Яны не разьбіралі. Узялі 17-гадовага. Узялі тых, хто бліжэй, бо ведалі, што народ пачне адбіваць гэтых людзей. Яны бралі тых, каго можна было за 2 сэкунды дацягнуць да аўтобуса і закінуць туды», — эмацыйна ўспамінае дзяўчына.

На яе думку, адмыслова выбіралі мужчын. Ірына падбегла да аўтобуса, пачала крычаць, каб узялі і яе, але яе не чапалі.

У Сяргея дзяржаўны адвакат, якога яму далі.

Увечары каля 19:00 1 чэрвеня ў горадзенскай найманай кватэры, дзе жылі Сяргей і Ірына, праходзіў ператрус. Прыйшлі адзін сьледчы, два амапаўцы, двое панятых не з суседзяў і «чалавек, які праводзіў ператрус». Ірына папрасіла ўсіх паказаць пасьведчаньні, прачытала ордэр на ператрус і толькі тады прапусьціла іх у кватэру.

«Я раней глядзела такія фільмы, дэтэктывы», — тлумачыць дзяўчына, адкуль яна ведала, як сябе паводзіць.

Ірына Федарэнка

Як убачыла Ірына з ордэра на ператрус, Сяргей Калмыкоў — падазраваны ў крымінальнай справе па ч. 3 арт. 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Ператрус цягнуўся дзьве гадзіны.

«Пакуль я не пачала здымаць на камэру, яны пераварочвалі ўсё. Выцяжку ледзь не зламалі. Шукалі ўсё, нават у маёй ніжняй бялізьне, шукаў мужчына… Казалі: «Вы на відэа нічога ня маеце права здымаць». Я ім кажу: «Я дома, маю права рабіць што хачу»», — згадвае суразмоўніца.

Яна кажа, што ператрэсьлі ўсе шафы на кухні, у пакоі, нават сьметніцу. Шукалі тэхніку, дакумэнты і ўлёткі, зьвязаныя зь Ціханоўскім. Пасьля таго як дзяўчына пачала весьці відэаздымку, яна заўважыла, што да рэчаў сталі ставіцца больш ашчадна, класьці іх назад у шафы.

Забралі старыя кнопачныя тэлефоны і флэшку Ірыны. Іншай тэхнікі дома не было.

Наколькі ведае Ірына, у той жа дзень прайшоў ператрус у бабулі Сяргея ў вёсцы ў Мастоўскім раёне, дзе хлопец прапісаны. У бабулі хворае сэрца.

Наколькі ведае Ірына, неўзабаве Сяргея перавязуць у Горадню.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць