Германія не будзе эвакуіраваць грамадзян, якія захварэюць на каранавірус за мяжой
Германія не будзе эвакуіраваць сваіх грамадзян, якія заразіліся каранавірусам падчас паездак за мяжу. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас, паведамляе DW.
«Той, хто заразіцца каранавірусам у адпачынку, не можа разлічваць на тое, што мы вывезем яго назад у Нямеччыну», — сказаў міністр.
У экстранных выпадках консульскія прадстаўніцтвы будуць гатовыя аказаць неабходную падтрымку.
«Але ўрад Нямеччыны не зможа яшчэ раз арганізаваць авіярэйс, каб забраць на радзіму людзей, што адпачываюць», — падкрэсліў Маас.
Каментары