Выбары-20207272

Бабарыка запісаў відэазвароты на выпадак свайго затрымання

У інтэрв'ю выданню РБК Віктар Бабарыка расказаў, якія меры прынятыя яго штабам на выпадак, калі ўлады акажуць максімальнае супраціўленне яго кампаніі.

Фота з фэйсбука Віктара Бабарыкі. 

— Вы заўсёды пазбягаеце казаць, што будзе, калі вас арыштуюць ці не зарэгіструюць кандыдатам. Паклічаце прыхільнікаў выходзіць на вуліцы?

— Я вельмі не люблю ўмоўнага ладу. Разважаць аб такіх рэчах можна бясконца доўга. Мы пераканалі і даказалі нашым прыхільнікам, што мы заўсёды ведаем, што рабіць. Людзі нарэшце паверылі, што банкір — гэта чалавек, які разумее, што такое рызыка, што такое сістэма кіраванне рызыкамі. У многіх рэчах мы працуем на апярэджанне. І дакладна разумеем сцэнары. У нас на сёння ўсё гатова да таго, каб нават без мяне дайсці да 9 жніўня. Усё! Мы сёння здалі практычна 100 тысяч подпісаў. Мы да ўсялякага развіцця падзей гатовыя. У мяне запісаныя ўжо звароты…

— Звароты да прыхільнікаў?

— Заявы пра тое, што дзеянні, якія будуць рабіцца без мяне, ухваленыя і ўзгодненыя са мной, каб людзі разумелі, што гэта не рэакцыя на нечаканасць, гэта дакладнае разуменне, што гэты сцэнар пачынае рэалізоўвацца, не хвалюйцеся, мы да гэтага былі гатовыя. Мы на ўдалёнцы прывыклі працаваць, вось лічыце, што, калі што, гэта будзе размова з народам па ўдалёнцы. І ў нас такіх сцэнары ёсць і да 9 жніўня, і далей. Усё ёсць. Што рабіць — мы ведаем. Не гаворым пра гэта мы не таму, што баімся, а таму што пакуль гэта бессэнсоўна.

— Гэта значыць, калі ЦВК вас зарэгіструе, вы ўжо гарантавана будзеце ў бюлетэні, нават калі ў гэты момант будзеце, напрыклад, у СІЗА?

— Паводле закона толькі судзімыя людзі не маюць права балатавацца. Яны будуць павінны пастарацца зрабіць так, каб да 9 жніўня прайшоў суд, але гэта парушэнне ўсіх працэсуальных нормаў. Гэта проста немагчыма.

Каментары72

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць