Мотааварыя ў Астравецкім раёне: байкер загінуў, яго пасажырка ў рэанімацыі

Фота ДАІ
Каля 07.35 на 23-м кіламетры трасы Р48 Варона — Ашмяны — Юрацішкі - Іўе 39-гадовы кіроўца Toyota пры павароце налева не саступіў дарогу сустрэчнаму матацыклу Kawasaki, паведамляе ДАІ.
У выніку ДТЗ 31-гадовы матацыкліст ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы. Яго 28-гадовая пасажырка з шматлікімі целавымі пашкоджаннямі была шпіталізаваная.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары