Улады Эстоніі прынялі рашэнне падоўжыць да 14 ліпеня забарону на авіязлучэнне з шэрагам краін з павышанай рызыкай заражэння каранавірусам, піша tio.by
У гэты спіс уваходзяць Беларусь, Партугалія, Швецыя, Украіна і Расія. Як паведамляе міністр эканомікі і камунікацый Тааві Аас, забарона ўводзілася зыходзячы з таго, што для адкрыцця межаў захворванне ў гэтых краінах не павінна перавышаць 25 чалавек на 100 000 жыхароў на працягу апошніх двух тыдняў (у Беларусі гэты паказчык — 67).
Уезд у Эстонію, якая з'яўляецца сябрам ЕC, дазволены турыстам з 15 краін, якія ўваходзяць у пералік, зацверджаны ўчора Еўракамісіяй.
Абмежаванне было ўведзена 18 мая, цяпер яно дзейнічае да 14 ліпеня. Рашэнне аб яго прадаўжэнні або адмене прымаецца ўрадам Эстоніі.
Каментары