ўдакладнена
Штаб Бабарыкі накіраваў заяўку на правядзенне вялікага мітынгу ў Мінску
Штаб Віктара Бабарыкі пры садзейнічанні АГП падаў заяўку на правядзенне вялікай агульнай сустрэчы па абмеркаванні канстытуцыі і рэферэндуму ў парку Дружбы народаў 12 ліпеня.
Пра гэта ў жывым эфіры таксама паведаміла прадстаўніца штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава.
— Сёння мы адправілі заяўку на правядзенне рэферэндуму, плануем сустрэчу ў парку Дружбы народаў для абмеркавання рэферэндуму і магчымых паправак у Канстытуцыю. Цяпер мы чакаем узгаднення, — заявіла Калеснікава.
Каментары