Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Сёння ў аператыўна-дзяжурную службу МУС перададзена паведамленне аб небяспецы. У электронным лісце пазначаны 12 аб'ектаў, сярод якіх гандлёвыя цэнтры і ўстановы адукацыі ў Віцебску, гаворыцца ў паведамленні.
На месца выехалі праваахоўныя органы для абследавання тэрыторыі. Прымаюцца ўсе неабходныя меры для бяспекі грамадзян. Асоба «жартаўніка» высвятляецца.
Міліцыя просіць з разуменнем ставіцца да магчымых нязручнасцяў, звязаных з прыняццем мер бяспекі.
Каментары