Улада1616

Павел Севярынец: Улада спрабуе зраўняць лік

15 красавіка вечарам кіраўніцтва БХД атрымала адказ з Мін'юсту, што іхняя партыя зарэгістравана не будзе. Афіцыйная прычына — неадпаведнасць пададзеных дакументаў вынікам апытання, што праводзіў Мін’юст.

15 красавіка вечарам кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымала адказ з Міністэрства юстыцыі, што іхняя партыя зарэгістравана не будзе. Афіцыйная прычына — неадпаведнасць пададзеных дакументаў вынікам апытання, што праводзіў Мін’юст.

«Нехта з супрацоўнікаў Міністэрства тэлефанаваў заснавальнікам БХД і задаваў блізу 10‑15 пытанняў адносна правядзення з’езду. Вось пытаюцца: колькі было чалавек на пасяджэнні ў вашым раёне? Кажаце, дваццаць? Але ж іх было трыццаць. А колькі чалавек вылучалі на з’езд? Чатыры? А па дакументах пяць. Вось на такіх рэчах і была абгрунтавана адмова», — кажа сустаршыня БХД П.Севярынец.

Паводле палітыка, за час, калі дакументы былі пададзены ў Мін’юст,

міліцыянты, кадэбісты, супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў райвыканкамаў паставілі амаль 30 сябрам БХД умовы, ці ўдзел у партыі, ці праца. Але ніхто не адмовіўся ад удзелу ў хадэцыі.
«Гэта засведчыла той факт, што партыя насамрэч існуе», — гаворыць П.Севярынец.

Яшчэ адзін сустраршыня хрысціянскіх дэмакратаў Аляксей Шэін паведаміў, што будзе пададзена скарга на рашэнне Мін’юсту ў Вярхоўны суд. А ў бліжэйшую суботу кіраўніцтва БХД прыме рашэнне, ці праводзіць новы ўстаноўчы з’езд, ці працаваць без рэгістрацыі.

«Нам больш важнае прызнанне людзьмі, а не Мін’юстам», — кажа А.Шэін.
«Мы не баімся 193‑га артыкулу крымінальнага кодэксу («удзел у незарэгістраванай арганізацыі» — «НН»). Будзем працаваць як раней», — працягвае П.Севярынец.

Бліжэйшым часам БХД плануе запусціць у 30 гарадах Беларусі новую ініцыятыву «Наш адказ крызісу». Прэзентацыя адбудзецца ў панядзелак.

«БХД баяцца. Бо гэта рэальны выклік уладам, маральнай дэградацыі грамадства, знішчэнню нацыянальных каштоўнасцяў», — падсумоўвае П.Севярынец. Разам з тым, ён падкрэслівае, што БХД гатова супрацоўнічаць з уладамі па барацьбе з алкагалізмам, акультызмам, барацьбе з абортамі. І некаторых вынікаў ужо атрымліваецца дасягаць разам.

На пытанне, ці звязваецца ў адзін ланцужок нерэгістрацыя БХД і вызваленне Дубскага, Севярынец адказаў:

«Учора таксама ішла Ліга чэмпіёнаў. І падобна, як у футболе, улады паспрабавалі зраўняць лік, зрабіць яго 1:1. Паказаць да прыезду Шварцэнберга, што назіраюцца і станоўчыя моманты».

Каментары16

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа15

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы6

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

Байцы расійскага «Афрыканскага корпуса» выкрадаюць, гвалцяць і забіваюць мірных жыхароў у Малі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа15

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць