Улада1616

Генеральскі квартал пад знос

Гарвыканкам выстаўляе на аўкцыён зямельны ўчастак, які ахоплівае жылыя кварталы, утвораныя вуліцамі Багдановіча-Кісялёва-Куйбышава-Камуністычнай. Участак вызваляць ад 1-2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову.

Гарвыканкам выстаўляе на аўкцыён зямельны ўчастак, які ахоплівае жылыя кварталы, утвораныя вуліцамі Багдановіча-Кісялёва-Куйбышава-Камуністычнай. Участак вызваляць ад 1-2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову.

Пра аўкцыён, які адбудзецца 25 красавіка, паведамляецца на сайце Дзяржкамітэту па маёмасці. Плошча зямельнага ўчастка, які згодна рашэння Мінгарвыканкаму № 1481 ад 20.06.2008 г. выставяць на таргі, складае 7,8 га, пачатковая цана — $2 379 500. Кварталы, утвораныя вуліцамі Багдановіча-Кісялёва-Куйбышава-Камуністычнай, будуць вызваленыя ад 1-2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову.

Аўтарамі праекту забудовы гэтых кварталаў былі архітэктары М.Асмолоўскі, М.Ручко, кансультаваў іх прафесар І.Собалеў. На працягу 1945—1947 гг. тут паўсталі 44 васьмікватэрныя дамы, агульнай жылой плошчай 12 тыс. квадратных метраў.

Гэтыя кварталы называюць хто «генеральскімі», бо сяліліся там сем’і вышэйшага каманднага складу Беларускай вайсковай акругі, а спецыялісты «Асмаловічамі» — у гонар архітэктара Міхаіла Асмалоўскага. Як піша часопіс «Архітэктура і будаўніцтва»,

яны ўяўляюць сабой прыклад эталоннага спалучэння архітэктуры квартальнай забудовы, вольнай планіроўкі і тыпавога домабудаўніцтва. Па шэрагу характарыстык і ўзроставых крытэрах кварталы гэтыя могуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны.
На сёння там жыве каля 890 чалавек.

Больш чым дзесяць гадоў лёс паваенных кварталаў вагаўся паміж рэканструкцыяй і зносам пад сучасную забудову. Колькі год таму аўтарскі калектыў «Мінскграмадзянпраекту» прадставіў на конкурс «Гістарычны цэнтр Мінска» праект, які прадугледжваў захаванне гістарычнага перыметру 2-павярховых будынкаў з мансардамі. У цэнтры кварталу меркавалася збудаваць шматфункцыянальны комплекс з гандлёва-забаўляльным цэнтрам і падземнымі паркінгамі.

Праект рэканструкцыі кварталаў, прадстаўлены інстытутам «Мінскграда», прадугледжвае знос двухпавярховай забудовы і будаўніцтва на вызваленым месцы двух 9-11 павярховых дамоў, куды планавалася засяліць жыхароў кварталу, а таксама 7-павярховых жылых комплексаў эліт-класу, два дзіцячыя садкі. Агульная колькасць жыхарства адбудаванага кварталу ў такім выпадку павінна была скласці 2,8 тысячы чалавек.

Неабходнасць зносу малапавярховай забудовы тлумачыцца зношанасцю будынкаў. Ёсць меркаванне, што рэканструкцыя іх з мэтай захавання першапачатковага выгляду, будзе каштаваць значна даражэй за знос і наступную забудову.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа34

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

«Дапамажыце — дах». Магілёвец з інваліднасцю, дом якога пацярпеў ад буры, павесіў на хату абвестку з просьбай пра дапамогу

Затрыманы па справе забойства Андрэя Парубія — 52-гадовы жыхар Львова

Бярозаўская пенсіянерка хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію, але атрымала за гэта 10 сутак13

Урсула фон дэ Ляен і Гітанас Наўседа абляцелі мяжу Літвы і Беларусі11

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа34

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць