Грамадства66

За катанне на роварах — штрафы і выклік у інспекцыю па справах непаўналетніх

Дзве мінчанкі — Алеся Жыгадла і Паліна Чарняўская — атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых велічынь адпаведна за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34 КаАП) — гэтым суд палічыў катанне на ровары 8 ліпеня. Судовыя паседжанні над імі прайшлі 24 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска, піша spring96.org

Як распавяла Алеся Жыгадла, 8 ліпеня яна ездзіла на ровары па горадзе разам з іншымі людзьмі:

«Цалкам мірна сабраліся рабяты паездзіць на роварах, каб убачыць адзін аднаго. Ні пра што не размаўляючы, ехалі адзін за адным па веладарожцы».

16 ліпеня Алеся даведалася, што ў дачыненні да яе вядзецца адміністрацыйны працэс. Акрамя таго, у той жа дзень Алесі патэлефанавалі з Інспекцыі па справах непаўналетніх і паведамілі, што на яе непаўналетнюю дачку таксама заведзеная адміністрацыйная справа (Алеся каталася на ровары разам з дачкой). Неўзабаве справу закрылі ў сувязі з недасяганнем дачкой 16-гадовага ўзросту.

Алеся Жыгадла каля будынка суда Цэнтральнага раёна

На судовым пасяджэнні Алесі ў якасці сведак праз Skype-відэасувязь выступалі міліцыянт-кіроўца Яўген Нікіценка і камандзір аддзялення АМАП Юрый Сцяпанаў. Алеся мяркуе, што адзін са сведак пры дачы паказанняў чытаў ужо напісаны на паперы тэкст.

«На экране гэтага было не відаць, аднак ён так прамаўляў, што было зразумела, што ён чытаў тэкст. Мабыць, ен перад сабой паставіў рапарт і чытаў яго слова ў слова».

Сведка сцвярджаў, што Алеся была апранутая ў футболку з надпісам «Я/мы 97», аднак Алеся на самай справе была ў куртцы — гэта відаць і на фотаздымках, прымацаваных да матэрыялаў справы. Акрамя гэтага, апісанне сведкам ровара Алесі таксама не супала.

За «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», якое, згодна з пратаколам, доўжылася 10 хвілін, Алесю аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў). Такое рашэнне вынес суддзя Іван Касцян.

Паліна Чарняўская каля будынка суда Цэнтральнага раёна

Паліну Чарняўскую ў той жа дзень таксама асудзілі за катанне на ровары 8 ліпеня:

«Каталіся па веладарожках, праспекце, усяляк выконвалі ПДР. У нас не было ніякіх лозунгаў і маек», — распавяла «Вясне» Паліна.

На судовым пасяджэнні Паліны выступалі тыя ж сведкі, што і ў Алесі — Нікіценка і Сцяпанаў. Характэрна, што судовыя паседжанні ў дзяўчат пачаліся паралельна — у 9.15 у кожнай.

Адзін са сведкаў сказаў, што апазнаў Паліну па чорнай майцы і доўгіх валасах. Але дзяўчына кажа, што ў той дзень была ў клятчастай кашулі. Тым не менш суддзя Юлія Густыр палічыла яе вінаватай і вынесла рашэнне аб штрафе ў 25 базавых велічынь (675 рублёў). Паліна мае намер абскардзіць рашэнне суда.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць