Свет44

Bloomberg: Крэмль не зацікаўлены ў тым, каб падтрымліваць рэжым Лукашэнкі сілавымі метадамі, лічыць яго «таксічным»

Хоць афіцыйна Крэмль працягвае падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку, у асяроддзі Уладзіміра Пуціна пачалі аналізаваць магчымыя наступствы змены лідара ў Беларусі, перадае Bloomberg. Яго цытуе РБК.

Крыніцы, блізкія да асяродка прэзідэнта Расіі, паведамілі агенцтву, што ў Крамлі не зацікаўленыя ў тым, каб падтрымліваць рэжым Лукашэнкі сілавымі метадамі, у тым ліку прамым уводам войскаў. Па словах суразмоўцаў Bloomberg, у Крамлі мяркуюць, што гэта можа настроіць супраць Расіі шараговых беларусаў і пагражае канфліктам, які апынецца больш сур'ёзным, чым ва Украіне.

Аднак і спробы беларускай апазіцыі — па прыкладзе Украіны - «штурхнуць краіну» ў бок ЕС для Пуціна будуць непрымальныя, заявіў Bloomberg адзін з блізкіх да асяродку расійскага лідара. Іншы суразмоўца агенцтва патлумачыў, што, хоць у Крамлі няма ўпэўненасці ў тым, што крах рэжыму Лукашэнкі будзе так ужо дрэнны для Расіі, пра лідараў пратэсту там пакуль вядома занадта мала.

Прэзідэнт фонду «Пецярбургская палітыка» Міхаіл Вінаградаў адзначыў у размове з Bloomberg, што расійскія ўлады здолелі наладзіць добрыя адносіны з палітыкамі, якія скінулі ў 2018 годзе пракрамлёўскага лідара Арменіі. «Захоўваць статус-кво ў адносінах з Беларуссю можна і без Лукашэнкі», — сказаў Вінаградаў.

У Крамлі не выключаюць таго, што для Расіі будзе больш выгадным дасягнуць пагаднення з апазіцыяй у Беларусі, чым, рызыкуючы сацыяльным выбухам у гэтай краіне, умешвацца ў яе справы дзеля падтрымкі рэжыму, які, магчыма, сам ужо не ўтрымаецца, паведамілі Bloomberg дзве крыніцы, якія маюць доступ да бліжэйшага атачэння Пуціна.

Улады Расіі не будуць імкнуцца паскорыць падзенне рэжыму Лукашэнкі, але і мала зацікаўлены ў яго падтрымцы, заявіў агенцтву чыноўнік, знаёмы з ходам палітычных дыскусій у Крамлі.

Яшчэ адзін суразмоўца агенцтва дадаў, што Лукашэнка — нават калі ён здолее ўтрымацца ва ўладзе — ужо не будзе карыстацца даверам у Маскве, дзе яго цяпер лічаць «таксічным».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў4

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так7

У Літве закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю не плануюць1

Макрон прызначыў новым прэм'ерам Францыі міністра абароны

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

У Гомелі беларусам прапануюць за 500 рублёў паляжаць у труне5

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу4

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў4

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць