Грамадства11

Затрыманых у Мінску студэнтаў дасюль не адпусцілі, бацькі і медыкі стаяць пад РУУС

Каля Ленінскага РУУС у Менску сабраліся бацькі затрыманых 5 верасьня студэнтаў. Мэдыкі, якія дзяжураць побач, кажуць, што яшчэ ня бачылі затрыманых, але «моцна пацярпелых няма», паведамляе Tut.by.

«У аднаго хлопца падняўся ціск, і, са слоў яшчэ аднаго, пры затрыманьні яму пашкодзілі руку. Зараз мы паедзем у шостую бальніцу рабіць здымак», — распавялі мэдработнікі Tut.by.

Прадстаўніца прэсавай службы МУС Натальля Ганусевіч паведаміла «Свабодзе», што ня мае дакладнай інфармацыі пра затрыманых сёньня студэнтаў. Таксама не змагла пацьвердзіць, ці атрымаў хтосьці зь іх пашкоджаньні пры затрыманьні. Яна пацьвердзіла, што сёньня было затрымана каля 30 чалавек.

Tut.by паразмаўляў каля РУУС са студэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ Даніілам. Пры затрыманьні хлопцу пашкодзілі руку. Яму інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Хлопца будуць судзіць.

«Але ніякіх патрабаваньняў мне не прад’яўлялі. Падʼехалі невядомыя на мікрааўтобусе без нумароў, бяз формы і якіх-небудзь апазнавальных знакаў, пацягнулі ў машыну. Разадралі калені, пакуль цягнулі, пашкодзілі руку», — кажа ён.

Бацькі каля РУУС вельмі перажываюць за дзяцей, рэагуюць на кожнае адчыненьне дзьвярэй у надзеі, што выпусьцяць іх сына. Па словах тых, хто сабраўся, там толькі адна дзяўчына — Кацярына Ісаева, першакурсьніца біяфаку БДУ.

Студэнты 5 верасьня зноў выйшлі на «Марш салідарнасьці». Да паўдня студэнты менскіх унівэрсытэтаў сталі падыходзіць да кінатэатру «Кастрычнік» на праспэкце Незалежнасці. Яны сталі невялікімі групамі па некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. А 12:05 там ужо пачалі затрымліваць. Людзі ў цывільным і ў масках затрымалі прынамсі двух хлопцаў і адвялі іх у мікрааўтобус без нумароў.

На вуліцы Карла Маркса затрымалі звыш 15 чалавек, якія ішлі ў студэнцкім маршы, піша Onliner.by: «Забіралі ўсіх хлопцаў».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць