На Нямізе сабраліся дзяўчаты і жанчыны, каб падтрымаць Марыю Калеснікаву. Не абышлося без затрыманняў ФОТЫ
У Мінску каля гандлёвага цэнтра «Няміга 3» сабраліся сотні дзяўчат. Яны прынеслі плакаты з надпісамі ў падтрымку Марыі Калеснікавай.
З'явіўся міліцыянер з мегафонам, кажа, што мерапрыемства не санкцыянавана, просіць разысціся.
Адбыліся затрыманні.
На ўдзельніц сагналі восем бусаў без нумароў.


















Пасля шматлікіх затрыманняў на Нямізе невялікая група жанчын рушыла ў бок праспекта Незалежнасці. У дзяўчыны, якая фіксавала тое, што адбываецца, на тэлефон, спачатку адабралі гаджэт, а пасля забралі і яе саму.


Каментары