Грамадства22

«Бачу свае сцягі на акцыях і вельмі ганаруся». Мінчука будуць судзіць за шыццё бел-чырвона-белага сцяга

21 верасьня ў Эканамічным судзе Менску адбудзецца суд над чалавекам, які шые і прадае бел-чырвона-белыя сьцягі, піша «Радыё Свабода».

Цяпер ён працуе як рамесьнік, але на момант кантрольнай закупкі гэтага статусу ня меў. Судзіць Аляксандра будуць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Сам ён з гэтым ня згодны.

«Пашыў некалькі сьцягоў, раздаў сябрам і размясьціў аб’яву, што пашыю на замову. І тут да мяне прыйшлі», — кажа Аляксандар.

Аляксандар расказаў, як праходзіла кантрольная закупка, вынікам якой стала позва ў суд.

«Напярэдадні пазваніў мужчына, сказаў, што ім у фірму трэба 10 такіх сьцягоў. Мне б насьцерагчыся, што за фірма такая, але не падумаў.

Пасьпеў пашыць толькі адзін сьцяг, як 28 жніўня яны прыйшлі ўтрох, паглядзелі на мой сьцяг, заплацілі 25 рублёў і тады дасталі «корачкі».

Потым павезьлі мяне на сваёй машыне ў райаддзел, а па дарозе патрабавалі, каб узяў на сябе выраб яшчэ 10 сьцягоў, якія былі ў іх у машыне.

Казалі, што іх пашыла нейкая цяжарная дзяўчына, і калі я не хачу, каб цяжарную судзілі, дык мушу ўзяць на сябе яе віну. Адмовіўся. Пачалі пагражаць, што падкінуць наркотыкі, адправяць на Акрэсьціна.

Пратрымалі ў РУУС 6 гадзін, хоць у пратаколе запісалі, што 15 хвілін. Усё ж выпусьцілі, але цяпер будзе суд. Пагражае вялікі штраф», — сказаў Аляксандар.

Паводле Аляксандра, цяпер ён працуе ў статусе рамесьніка. Да візыту міліцыі ён не афармляў рамесьніцтва, бо, як кажа, «ня ведаў, што за шыцьцё сьцягоў можа быць нейкая адказнасьць».

Частку сваіх вырабаў ён прадае, частку дорыць сябрам і знаёмым.

Аляксандар кажа, што пазнае свае сьцягі на вуліцах.

«Па натуры я пэрфэкцыяніст, дамагаюся, каб усё было ідэальна: швы роўныя, бяз хваляў, каб усе памеры цалкам вытрымліваліся. Таму, як убачу блізка свой сьцяг, абавязкова яго пазнаю. Ну і, натуральна, ганаруся тым, што зрабіў сваімі рукамі», — кажа Аляксандар.

Вырабам сьцягоў Аляксандар заняўся толькі сёлета ў жніўні. Раней ён працаваў у банку, потым займаўся наглядам за хатнімі жывёламі, але той малы бізнэс спыніўся з прычыны эпідэміі каранавірусу.

У жніўні, як пачаліся масавыя пратэсты, пашыў для сяброў бел-чырвона-белы сьцяг і ўбачыў, што такія сьцягі карыстаюцца велізарным попытам.

«У канцы жніўня быў час, калі зьнік шоўк, патрэбны для сьцягоў, такі быў шалёны попыт. Цяпер рынак больш-менш насычаны, але ўсё роўна сьцягоў трэба шмат і самых розных памераў», — кажа Аляксандар.

Уласны бел-чырвона-белы сьцяг Аляксандар набыў яшчэ ў 2013 годзе ў Таварыстве беларускай мовы. Кажа, што добра ведае гісторыю сьцяга і ня бачыць ніводнай падставы, каб грамадзтва яго не прыняло.

«Чырвона-зялёны мне не падабаецца з прычыны несумяшчальнасьці колераў. І тыя падзеі, якія пад ім адбываюцца, я не ўхваляю. А бел-чырвона-белы — гэта прыгожа і для мяне напоўнена зусім іншым сэнсам — барацьбой за свабоду», — тлумачыць Аляксандар.

«Для некаторых гэты сьцяг стаў папулярны з сытуацыйных прычын як сымбаль пратэсту супраць таго, што ў іх скралі галасы. Але ён пра больш глыбокія рэчы — пра свабоду і незалежнасьць краіны, у якой цяпер ёсьць уласны народ. Таму веру, што ён абавязкова вернецца і на дзяржаўныя флягштокі», — мяркуе Аляксандар.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць