Грамадства1515

У гродзенскім драмтэатры пасля звальнення актрысы адмянілі спектакль. Да тэатру прыехаў Каранік і АМАП

Спэктакль «Беларуская камэдыя», які павінен быў пачацца ў горадзенскім драматычным тэатры ў 19:00 22 верасьня, адменены «па незалежных ад тэатру абставінах», піша «Свабода».

Каля 18:20 на сустрэчу з артыстамі прыехаў новы старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік. У тэатар прыйшла начальніца ўпраўленьня культуры аблвыканкаму Алена Клімовіч.

Ды драмтэатру пад'ехалі міліцэйскія мікрааўтобусы, а таксама таніраваная мікрааўтобусы без апазнавальных знакаў. Прыехалі сілавікі, у тым ліку начальнік Горадзенскага АМАП Віктар Краўцэвіч.

Каля 19:20 Уладзімер Каранік выйшаў з сустрэчы з артыстамі. Гарадзенцы, якія прыйшлі падтрымаць тэатралаў, праводзілі яго са словамі «Рукі прэч ад нашых артыстаў».

Стала вядома, што днямі з горадзенскага драматычнага тэатра звольнілася мастачка-пастаноўшчыца Вольга Шчарбінская. У тэатры засталіся два мастакі-пастаноўшчыкі.

20 верасьня ў Горадні падчас акцыі пратэсту затрымалі заслужанага артыста Беларусі Сяргея Курыленку разам з жонкай, артысткай Валянцінай Харытонавай. Калегі, калі даведаліся пра гэта, ад эмоцый не змаглі дайграць спэктакль. У залі прысутнічала ня больш за два дзясяткі гледачоў. Большасьць вырашылі здаць білеты пасьля няскончанага спэктакля, 4 чалавекі не здавалі. Цяпер артысты мусяць кампэнсаваць кошт усіх вернутых квіткоў.

Дырэктар Горадзенскага абласнога драматычнага тэатру Ігар Гедзіч выклікаў да сябе актораў, задзейнічаных у спэктаклі, і сказаў пісаць тлумачальную запіску, ці яны былі ініцыятарамі зрыву спэктакля, ці закладнікамі сытуацыі. Прыгразіў, што звольніць тых, хто не напіша.

Паводле актора драмтэатру Васіля Мініча, артыстку Елізавету Мілінцэвіч, якая ўдзельнічала ў нядзельным спэктаклі, звольнілі пасьля адмовы пісаць дырэктару тлумачэньне.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць