Меркаванні

«Больш ніхто не называе Пуціна крутым». Падтрымка Лукашэнкі абваліла сімпатыі да Масквы

Мінск, Серабранка. Фота Надзеі Бужан

Дзве размовы з апошніх дзён.

Сустрэў бізнэсоўца разліву 90-х, з якім не бачыліся год сем-восем, кажа:

— …Ну, а Путин?! Я думал, он нормальный мужик. Что он творит?!..

Еду з таксістам у Ваўкавыску, кажа:

— Так это русские были, стопудово, их сюда завозили! Братский народ, прикинь, да?! Ноздри вырывали!..

Аргументы пра тое, што факт удзелу рускіх сілавікоў не даказаны, не дзейнічаюць, таму проста слухаю.

Выснова. Проста не ведаю, што мела б зрабіць Масква і Пуцін, каб вярнуць у Беларусі свае пазіцыі ў вачах насельніцтва. Раней усе казалі: Беларусь можна браць «голымі рукамі» — усе за яго. Як у Крыме. Расійскім СМІ «вераць», Пуцін «круты»…

Не працуе.

Цяпер больш ніхто не называе Пуціна «крутым чэлам». «Ты глядзі, што яны робяць з нашым народам?» — чуеш ад кожнага.

І фактар расійскіх СМІ быў значна пераацэнены.

Для аматараў «рускава міру» ўсё што адбываецца — фіяска. Бо ўвесь комплекс міфаў — вайна, СССР, ядроныя праваслаўныя іерархі разліву матушкі Гаўрыілы — загружаны на тонучы карабель дзеючага рэжыму.

Зразумела, што рускія будуць і далей працаваць — пры кожным раскладзе. Нават у самым дэмакратычным парламенце займеюць сваю моцную фракцыю. Калі ў Латвіі захоўваюць пазіцыі, то і тут захаваюць.

Але гэтай «падтрымкі» народ, здаецца, ужо «павек не забудзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам18

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

Прыпынілі паўнамоцтвы намесніка кіраўніка БАЖ Барыса Гарэцкага. Яго падазраюць у харасменце29

Звычка да кратаў. Былы палітзняволены медык расказаў, што турма робіць з вязнямі і іх наглядчыкамі

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам18

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць