Грамадства33

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі

Акцёра Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) учора не пусцілі ў Грузію. Раніцай у пятніцу ён вярнуўся ў Польшчу, пераначаваўшы ў спецпакоі ў аэрапорце Кутаісі

Фота з фэйсбука Аляксандра Ждановіча

«Сябры, я ў Варшаве. Усе добра! Пасля забароны на ўезд у Грузію, мяне раніцай адправілі, як бандэроль па пошце… пашпарт аддалі толькі пасля таго, як па прылеце ўсе пасажыры выйшлі з самалета

Першае: я ўдзячны за ўсе вашыя званкі і смс-ы якія атрымліваў да самай ночы! Каб даведацца, што цябе любяць — не трэба паміраць, ці хварэць… дастаткова, каб грузінскія памежнікі праявілі да цябе «асаблівую» увагу. Другое: да жыцця лепей адносіцца, як да прыгодніцкай аповесці, нечаканыя сюжэтныя павароты якой табе цікавыя, якімі б яны не былі…», — напісаў ён у фэйсбуку.

Аляксандр Ждановіч таксама прывёў некалькі высноў са свайго кейса для тых, каму карціць наведаць Грузію

«1. Калі есць магчымасць — не карыстайцеся беларускім пашпартам (у мяне быў сіні польскі дакумент, так званы «жэнеўскі». 2. Падрыхтуйце да пытанняў: куды вы едзеце? дзе і ў каго будзеце жыць? ці маеце адваротны квіток? 3. Літаральна: маршрут паездкі, адрасы, тэлефоны, фінансавыя гарантыі, медстрахоўка 4. Адказвайце дакладна, выразна, трымайце дакументы пад рукой», — напісаў ён.

Акцёр не ведае, што канкрэтна паслужыла повадам не пусціць яго ў Грузію, хутчэй за ўсё, дакументы не былі прадстаўленыя цалкам, што служыць універсальнай падставай для адмовы для ўезду.

Аляксандр Ждановіч планаваў правесці ў Грузіі творчыя сустрэчы.

Таму сёння а 19-й па Варшаўскім часе (20:00 па Мінску) ён просіць далучыцца ўсіх, хто хацеў прыйсці на сустрэчы ў Грузіі і ўсіх жадаючых да прамога эфіра ў яго фэйсбуку.

Каментары3

  • Парада
    15.08.2025
    Маляваныч, звяртайся ў Офіс Святланы Ціханоўскай, нашай Прэзідэнткі. Там ёсць дыпламатычны дарадца Дзмітрый Кучынскі, які вельмі рашуча выступае ў эфірах у абарону беларусаў - яны дакладна дапамогуць скамунікаваць з грузінамі і даць табе зялёнае святло ехаць туды. І кампенсацыю павінны выплаціць!
  • "Закалыхваю я цябе"
    15.08.2025
    Маляванычу прывітанне! І зычу яму поспехаў у жыцці і працы.
    Цікава: хто у такіх выпадках аплачвае бандэроль? За кошт дзяржавы ці як?
  • грузия стала
    15.08.2025
    марионеткой россии

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака12

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць