Спорт22

«Спорт‑Сегодня»: Аляксандр Глеб — найгоршы гулец «Барселоны»

«Гэта самы дзіўны набытак клуба. У «Барсы» няма гульцоў, якіх варта было мяняць на Глеба», - піша інтэрнет-праект.

Расійскі інтэрнет‑праект Спорт‑Сегодня, у якім задзейнічаныя і беларускія журналісты, прааналізаваў гульню футбалістаў «Барселоны», якая ў мінулую суботу стала 19‑разовым чэмпіёнам Іспаніі.

Кожны з 19 гульцоў, якія больш-менш рэгулярна выходзілі на поле, атрымаў адзнаку паводле дзесяцібальнай шкалы. а таксама кароткае рэзюмэ.

Найлепшымі гульцамі сезона 2008/2009 прызнаныя: Хаві і Андрэс Ін’еста, што атрымалі па 8,5 балаў.

Ц’еры Анры атрымаў восем балаў, Самюэль Это’о і Ліянель Мессі па 7,5 балаў.

Паўабаронца «Барсы» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб толькі 4,5 бала. Гэта самая нізкая адзнака. Столькі атрымаў толькі Эйдур Гуд’ёнсан.

У Сілвіньё - 5,5 балаў, у Марціна Касэрэса, Бояна Кркіча, Эрыка Абідаля — 6, у капітана каманды Карлеса Пуёля, Яя Турэ — 6,5, галкіпера Віктара Вальдэса, а таксама Рафаэля Маркеса, Сэржы Бускетса, Сейду Кейта — 7, у Херарда Піке — 7,5, у Даніэла Алвэша — 8.

Па-за спісам 19-ці засталіся паўабаронца Віктар Санчэс і форвард Педра Радрыгес Ледэсма (г.зв. Педрыта).

Пра Глеба «Спорт‑Сегодня» піша:

«Самы дзіўны набытак клуба. Сваю лепшую гульню Аляксандр паказаў у першым тайме нічыйнага матчу з «Расінгам» [13 верасня], у якім атрымаў траўму і быў заменены.

Пазней ужо не было гульцоў, якіх варта было памяняць на Глеба.

Адно з асноўных пытанняў таксама ў тым, чаму яго ніводнага разу не паставілі гуляць у цэнтр паўабароны».

Аляксандр Глеб у матчах чэмпіянату Іспаніі правёў 17 матчаў з 36 (учора ўвесь матч супраць «Мальёркі), прычым толькі ў шасці выйшаў у стартавым складзе, не забіў ніводнага мяча, як і ў матчах на Кубак і Лізе чэмпіёнаў.

Не факт, што ён згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «МанЮнайтэд». Учора Хасэп Гвардыёла даў адпачыць гульцам асноўнага складу, каб тыя лепей рыхтаваліся да матчу 27 траўня. Глеб, наадварот, выйшаў у стартавым складзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць