Грамадства

Маргінальнага балгарскага палітыка на беларускіх каналах называюць то ветэрынарам, то палітолагам, то вірусолагам

Калісьці ён быў палітыкам, іншым разам прадстаўляецца палітолягам, а зусім нядаўна — вірусолягам. Ён рэгулярна выступае ў навіновых і публіцыстычных праграмах дзяржаўнага тэлебачаньня Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Ён распавядае пра тое, як каранавірус — гэта выдумка, пра тое, як фальсыфікаваліся выбары ў ЗША і як Джордж Сорас арганізаваў антыўрадавыя пратэсты ў Баўгарыі і Беларусі. Доказаў гэтых абвінавачваньняў можа і не быць, але для Пламэна Паскава заўсёды ёсьць эфір на канале «Беларусь 1».

Пра баўгарскага грамадзкага дзеяча Пламэна Паскава, які рэгулярна зьяўляецца на беларускім тэлебачаньні, распавядае баўгарская служба «Радыё Свабода».

Яго першы выступ на «Беларусь 1» адбыўся 14 жніўня сёлета. Потым Паскаў зьявіўся ў пятнічным аглядавым журналісцкім шоў «Панарама». Баўгарын быў прадстаўлены як вядомы палітык.

Паскаў сапраўды меў дачыненьне да палітыкі. У 2015 годзе ён быў кандыдатам у мэры ад прарасейскай партыі «Атака» ў родным Дзімітраўградзе. Праз год ён быў незалежным кандыдатам у прэзыдэнты Баўгарыі, тады ён заяўляў, што краіна знаходзіцца пад «зьнешнім каляніяльным кіраваньнем», называў ЗША «акупантам».

На выбарах ён набраў 10 103 галасы, што дало яму 0,26%.

Ён тлумачыў у эфіры беларускага тэлебачаньня, як «зьнешнія сілы» арганізавалі акцыі пратэсту ў Беларусі і Баўгарыі. Па словах Паскова, «лялькаводы» наўмысна карысталіся аднолькавымі тэхналёгіямі: тры жанчыны былі сымбалем пратэсту ў Беларусі, а тры мужчыны — лідэрамі пратэсту ў Баўгарыі.

Потым Паскаў зьявіўся на беларускім тэлебачаньні 5 верасьня, калі ён казаў, што беларусаў нічога добрага не чакае, калі яны вырашаць пайсьці ў Эўразьвяз, як гэта зрабіла Баўгарыя.

26 кастрычніка на БТ ён даводзіў, што ў Беларусі няма ўмоваў для «каляровай рэвалюцыі». 2 лістапада Паскаў ізноў папярэджваў беларусаў на беларускай тэлевізіі, што на эўрапейскім шляху разьвіцьця Беларусі пагражае «зьнішчэньне прамысловасьці ў форме прыватызацыі», і зноў прывёў Баўгарыю ў прыклад. У гэтых выступах ён быў прадстаўлены як палітоляг.

Апошні ўдзел Паскава ў перадачы «Беларусь 1» — 11 лістапада, у гэтым раз ён ужо быў прадстаўлены як вірусоляг, ён даводзіў, што другая хваля COVID-19, як і першая, — гэта дэзінфармацыя.

Якая з усіх гэтых характарыстыкаў слушная?

Пламэн Паскаў — вэтэрынарны ўрач, які нарадзіўся ў Дзімітраўградзе, дзе да гэтага часу мае офіс. Сам ён кажа, што гадамі працуе на расейскім рынку, дзе распрацаваў «вэтэрынарнае праграмнае забесьпячэньне».

Аднак у палітыцы яго спробы не мелі посьпеху. У 2019 годзе ён унесены ў сьпіс партыі «Адраджэньне» ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Эўрапарлямэнту. Тады партыя набрала крыху больш за 20 тысячаў галасоў, што складае 1,04%.

У Паскава ёсьць папулярны канал на YouTube, які мае дзясяткі тысячаў падпісчыкаў. Ён крытыкуе меры, якія ўлады прымаюць супраць каранавірусу, крытыкуе апазыцыю ў Беларусі, падтрымлівае меркаваньні Дональда Трампа наконт фальсыфікацыяў на амэрыканскіх выбарах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць