Еўрапейскія эксперты наведаюць пляцоўку будаўніцтва БелАЭС 16-18 снежня
Пра гэта паведамляе Мінэнерга.
«З 16 да 18 снежня эксперты Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) наведаюць пляцоўку будаўніцтва БелАЭС у рамках партнёрскага агляду Нацыянальнага плана дзеянняў паводле вынікаў стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе», — гаворыцца ў паведамленні.
У склад групы ўвойдуць эксперты з Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны. Узначаліць групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK) Петэры Тыйпана.
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары