Улада

Лукашэнка — Фазэлю: Калі ІІХФ не справіцца з ціскам — значыць, не будзе ЧС у Беларусі. Усё залежыць цяпер ад вас

БелТА

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам ІІХФ Рэнэ Фазэлем заявіў, што вельмі спакойна ўспрымае «рухі цела» вакол правядзення чэмпіянату свету ў Беларусі, піша БелТА.

«Адказваючы на галоўнае пытанне, як я ўспрымаю ўсе рухі цела вакол правядзення чэмпіянату свету ў Беларусі, скажу шчыра: вельмі спакойна. Здолее Міжнародная федэрацыя хакея выстаяць супраць несправядлівага ціску — значыць, мы правядзём Чэмпіянат свету. Калі Латвія адмовіцца — мы правядзём чэмпіянат свету ў Беларусі, і гэта будзе найлепшы чэмпіянат свету ў гісторыі. Думаю, ты ў гэтым абсалютна перакананы. Калі Міжнародная федэрацыя хакея не справіцца з ціскам асобных палітычных колаў асобных краін — значыць, не будзе чэмпіянату свету ў Беларусі. Усё залежыць цяпер ад вас.

Я згодны з тваімі словамі, якія ты нядаўна выказаў: спорт павінен аб'ядноўваць народы, а не раз'ядноўваць, і ён павінен быць, наколькі гэта магчыма, па-за палітыкай. У гэтым ключы мы будзем дзейнічаць», — сказаў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў2

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць5

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў2

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць