Інтэрнэт і СМІ

Журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі па крымінальнай справе. Ён на Акрэсціна

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў знаходзіцца ў статусе падазраванага, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская. Ён затрыманы «ў сувязі з высвятленнем дачынення да дзеянняў у Мінску, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Сувязь з журналістам і медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым, а таксама з яго дзяўчынай Ірынай прапала днём у аўторак, 12 студзеня. 

Кватэра Аляксандрава не апячатаная, суседзяў раніцай 13 студзеня дома не было. Супрацоўнікі офісаў на першым паверсе будынка кажуць, што не бачылі нейкай незвычайнай канцэнтрацыі сілавікоў.

Фота з фэйсбука

Дзяўчына Андрэя, з якой таксама не было сувязі з учорашняга дня, знайшлася ў сталічным ЦІП на Акрэсціна, дадае БелаПАН.

***

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў 1978 у Ніжнім Тагіле. Дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра медыяменеджмента ў Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане.

Журналісцкую кар'еру пачынаў у Наваполацку. 

У 2009-2012 гадах — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. Быў супрацоўнікам міжнародных арганізацый Index on Censorship і Article 19.

У 2015-2018 гадах — намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў10

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць