Здарэнні

У Маладзечанскім раёне былы муж пабіў суперніка, а пасля выліў на яго 5 літраў зялёнай фарбы

Здарэнне адбылося ў пасёлку Чысць.

У дзяжурную часць Маладзечанскага РАУС паведамілі з хуткай дапамогі, што медыкі дапамагалі збітаму 39-гадоваму мужчыну. З множнымі траўмамі пацярпелага забралі ў раённую бальніцу, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Аператыўнікі высветлілі, што падставай для канфлікту сталі перыпетыі ў асабістым жыцці 37-гадовай мясцовай жыхаркі. Жанчына ўжо больш за год не жыве са сваім законным мужам і нібыта збіраецца з ім разысціся. Гэта не задавальняла мужа. У супернікаў часам здараліся высвятлення адносін.

У той дзень 40-гадовы жыхар пасёлка праходзіў міма дома, дзе пражывае жонка, і, запрыкмеціўшы святло ў вокнах, накіраваўся да яе ў кватэру для чарговага высвятлення адносін. Аднак жанчыны ў гэты час не было. Быў толькі сужыцель. Паміж супернікамі ўспыхнула сварка.

Муж нанёс суперніку не менш за тры ўдары рукамі і нагамі па галаве, тулаве і канечнасцях, а затым выліў на апанента пяцілітровую банку зялёнай фарбы.

У пошуках дапамогі пацярпелы мужчына выпаўз з кватэры на лесвічную клетку і пагрукаў у дзверы да суседзяў. Менавіта яны і выклікалі брыгаду медыкаў. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў медыцынскай установе, яго жыццю нічога не пагражае.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку на працягу сутак затрымалі падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Сам фігурант растлумачыў, што прычынай здзяйснення ўчынку стала рэўнасць.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана8

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну3

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер3

Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас2

Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне2

Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу3

У самым цэнтры Мінска пабачылі бабра ВІДЭА1

Лукашэнкаўскую прапаганду вяшчаюць на ўсе кантыненты10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць