Інтэрнэт і СМІ

Настаўніца малодшых класаў, сабачніца, ведае італьянскую. Расказваем пра журналістку Надзею Калініну, якая зноў трапіла на Акрэсціна за сваю працу

У пятніцу затрымалі журналістку Надзею Калініну. Яна спрабавала трапіць на з’езд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па «Мінску», які пачынаўся ў ДК «Камволь». Пасля высветлілася, што карэспандэнтку даставілі ў Ленінскае РУУС, а адтуль — на Акрэсціна. За што на яе склалі адміністрацыйны пратакол — невядома.

Расказваем пра журналістку, якая другі раз трапіла на Акрэсціна за сваю працу.

Надзеі 33 гады, яна з Гомеля. Мае дзве адукацыі. Паводле першай яна настаўніца малодшых класаў — дзяўчына скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча, мастацкі профіль.

«Гэта ў нас, напэўна, у крыві. Я сам крыху малюю. Толькі мне больш партрэты ўдаюцца, а Надзеі — пейзажы», — кажа яе брат Слава. Ён працуе аўтаслесарам.

Другой адукацыяй быў факультэт журналістыкі БДУ. Надзея ў 2012 годзе выпусцілася са спецыяльнасці «друкаваныя СМІ». Вучоба давалася ёй лёгка. Брат згадвае, як яна дапамагала італьянскаму фатографу рабіць кнігу пра ветэранаў Гомельскай вобласці — магчыма, пасля гэтага дзяўчына і зацікавілася журналістыкай. Надзея, дарэчы, добра ведае італьянскую мову: у дзяцінстве ездзіла ўлетку пагасціць у італьянскую сям’ю.

Спачатку Надзея пісала на тэму экалогіі, сацыяльных праблем. Доўгі час працавала на сайце «Заўтра тваёй краіны». Пасля курсаў пераключылася на эканамічны профіль.

«Ёй падабаецца закапвацца ў лічбы, статыстыку. Яна знаходзіць недастачы, падлічвае бюджэт», — расказвае сяброўка Таццяна. 

На Tut.by журналістка перайшла год таму і працягвала асвятляць эканамічную тэматыку.

Надзея — сабачніца. Гэта, відаць, пайшло з дзяцінства — дома заўсёды былі гадаванцы: то дварняга, то баксёр. Праўда, пакуль у іх з сяброўкай жыве толькі кошка.

«Надзя яе дрэсіруе, навучыла пяці камандам, — усміхаецца Таццяна. — Яна ўмее даглядаць за кветкамі — правільна перасадзіць, падлячыць. А яшчэ можа ў адзіночку пераклеіць шпалеры ці адрэстаўраваць старую тумбу — самастойна зачысціць і пафарбаваць. Можа і праводку паправіць, калі спатрэбіцца».

У вольны час дзяўчына любіць фатаграфаваць, майстраваць, складаць пазлы і шпацыраваць па Мінску. Дапамагае пляменнікам з урокамі па беларускай мове і сама з задавальненнем гутарыць на ёй.

«Надзя — мірны, добры чалавек. Можа паладзіць з любым, нават самым канфліктным. Не магу ўявіць, каб яна павысіла голас», — дзеліцца брат.

Першы раз журналістку затрымалі 1 верасня. Яна і яшчэ пяць калег трапілі на Акрэсціна за тое, што працавалі на акцыі. Суддзя Кастрычніцкага раёна Аляксандр Рудэнка прызнаў яе вінаватай і даў трое сутак (якраз столькі Надзея ужо адседзела да суда).

Фота Надзеі Бужан

«Яна не скардзілася на ўмовы. Казала, у іх былі адзіночныя камеры, добрае стаўленне з боку супрацоўнікаў: удакладнялі, чаму яна не есць, ці ўсё ў яе ў парадку. Надзя жартавала: «Гэта быў проста прэс-тур для журналістаў па ізалятары», — кажа сяброўка. — Для яе журналісцкі абавязак вышэй за ўсё. Калі ўзнікае неабходнасць, яна ідзе і працуе прафесійна».

Брат заўважае, што гэта ў характары Надзеі — не паказваць, што ўнутры. «Увесь негатыў яна пакіне сабе, каб не засмучаць людзей вакол».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць