Свет

Германія ініцыюе стварэнне механізму пераследу вінаватых у злачынствах і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Кіраўнік НАУ і член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка 28-29 студзеня правёў у Берліне сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў Нямеччыны.

На чарговай сустрэчы з дзяржсакратаром МЗС Мігелем Бергерам Павел Латушка абмеркаваў падыходы да прыняцця 4-га пакета санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, падтрымку незалежных СМІ Беларусі. Бергер праінфармаваў аб тым, што Германія выступіць з ініцыятывай стварэння міжнароднага механізму крымінальнага пераследу асоб, вінаватых у злачынствах і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Асобную ўвагу Павел Латушка і Мігель Бергер надалі ацэнцы сітуацыі ў Беларусі ў кантэксце стасункаў з Расіяй.

Падчас сустрэчы з Міхаэлем Хармсам, дырэктарам Усходняй бізнэс-асацыяцыі, удзельнікі абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва пасля трансферу ўлады і пачатку будаўніцтва новай Беларусі. Нямецкі бок праінфармаваў аб тым, што практычна завершана прыняцце закона, па якім кампаніі Германіі не змогуць працаваць з замежнымі прадпрыемствамі, дзе парушаюць правы чалавека. Гэты падыход непасрэдна закране адпаведныя прадпрыемствы Беларусі, кіраўніцтва якіх парушае правы чалавека.

Павел Латушка сустрэўся з Матыясам Лютэнбергам, кіраўніком службы двухбаковых адносін з дзяржавамі Усходняй Еўропы ў ведамстве канцлера Германіі, а таксама —- з Ёханам Вадэфулем, дэпутатам парламента Бундэстага, намеснікам кіраўніка кіруючай фракцыі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ў парламенце Германіі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Усе навіны →
Усе навіны

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку1

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы8

Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт1

Алексіевіч пра сілавы сцэнар: Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран у бітве за Радзіму?61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць