Улада3434

Ёсць першы беларускамоўны міністр

Кар'ерны дыпламат Павел Латушка прызначаны міністрам культуры.

Шэраг кадравых перастановак зрабіў у сераду Аляксандр Лукашэнка. Сярод іх вылучаецца прызначэнне міністрам культуры дыпламата Паўла Латушкі.

Да гэтага Павел шэсць гадоў працаваў паслом Беларусі ў Польшчы, але ад восені чакаў новага прызначэння. Хадзілі чуткі, што Латушка можа стаць адным з намеснікаў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Павел Латушка адзін з нямногіх дзяржаўных чыноўнікаў, які паслядоўна і падкрэслена карыстаецца беларускай мовай.
Прызначэнне былога пасла міністрам культуры можна разглядаць як жэст Лукашэнкі ў адрас беларускамоўных і нацыянал-лібералаў. У любым выпадку сумнявацца не прыходзіцца, што справы ў культуры пойдуць весялей.

Павел Латушка нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995), хоць пачынаў вучыцца на гістарычным. Завочна скончыў Беларускі лінгвістычны універсітэт (1996). Потым займаў розныя пасады ў структуры МЗС. У 2000‑2002 гадах прэс‑сакратар МЗС. Ад 2002 па 2008 гады быў паслом Беларусі ў Польшчы. Быў наймаладзейшым беларускім паслом.

Былы міністр культуры Уладзімір Матвяйчук прызначаны памочнікам Лукашэнкі. Што праўда, не адзначаецца па якіх пытаннях.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі2

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось17

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё26

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек8

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі2

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць