16 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Іллі Толкача, якога вінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядае суддзя Вольга Малашэнка, дзяржабвінаваўца — Фёдар Сініцкі.
Ілля Толкач быў затрыманы 21 кастрычніка 2020 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай.
Суддзя Вольга Малашэнка падтрымала пазіцыю дзяржабвінаваўцы і зачытала пастанову суда — 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
На тэрмін абскарджання прысуду Ілля Толкач быў вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
Паводле абвінавачвання, як пішуць праваабаронцы, Ілля Толкач у ноч з 9 на 10 жніўня знаходзіўся на праезнай часцы каля архітэктурнага комплекса «Мінск — горад-герой» і прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях з іншымі пратэстоўцамі, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, што пацягнула парушэнне працы транспарту (дапамог незнаёмцу перанесці лавачку на праезную частку). Ілля Толкач публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і не падпарадкоўваўся патрабаванням спыніць такія дзеянні.
-
У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышана ў 330 разоў
-
Паглядзіце, які мілы сабака працуе на памежным пераходзе з Латвіяй ФОТАФАКТ
-
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
Цяпер чытаюць

«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары