Грамадства

«Настрой добры». Жыхар «Пірса», які адмовіўся здымаць сцяг з балкона, выйшаў на волю пасля 15 сутак

19 сакавіка з ізалятара часовага ўтрымання Мінскага раёна на волю выйшаў Ілля Квачэнка — жыхар квартала «Пірс» пад Мінскам, якога асудзілі на 15 дзён арышту за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ўласным балконе, паведамляе «Свабода».

За гэта ў яго таксама канфіскавалі машыну.

«Лёгка ўсё прайшло. Не параўнаць з тым, што было ў жніўні. Персанал ветлівы, харчаванне нармальнае. З 60 чалавек было 10 «палітычных». Знайшоў новыя знаёмствы. Са мной сядзелі ў асноўным тыя, у каго ўзламалі дзверы, сканфіскавалі тэхніку з інфармацыяй», — сказаў па выхадзе Ілля Квачэнка.

Ён дадаў, што настрой у яго добры, «будзем працягваць».

5 сакавіка суддзя Мінскага раённага суда Антон Колабаў прызнаў яго вінаватым у «адзіночным пікеце». Ілля віны за сабой не прызнаў.

Раніцай 4 сакавіка на Іллю Квачэнку, жыхара квартала «Пірс», што знаходзіцца ў Мінскім раёне, склалі пратакол паводле артыкула 24.23 (парушэнне правілаў правядзення масавага мерапрыемства).

Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ з невядомых прычын эвакуявалі аўтамабіль жыхара кварталу «Пірс» з ягонай уласнай паркоўкі пад домам. Ілля некалькі месяцаў таму вывесіў на ўласным балконе бел-чырвона-белы сцяг. 3 сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі святло і пакінулі пад дзвярыма позву ў РУУС.

Чытайце таксама:

Жыхара квартала «Пірс», у якога за нацыянальны сцяг на балконе забралі машыну, затрымалі і будуць судзіць

Ілля Квачэнка асуджаны на 15 сутак за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ўласным балконе ў квартале «Пірс»

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў1

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?7

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі3

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз7

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць