Эканоміка

Мінфін плануе прыцягнуць у 2022 годзе $1,7 млрд на рэфінансаванне дзяржаўнага доўгу

У 2022 годзе Мінфін мае намер прыцягнуць каля 1,7 млрд даляраў на ўнутраным і расійскім рынках для рэфінансавання дзяржаўнага доўгу. Новыя запазычанні спатрэбяцца таксама для пакрыцця дэфіцыту бюджэту, павялічанага за кошт аказання падтрымкі камерцыйным дзяржпрадпрыемствам, піша Tut.by.

Дэфіцыт бюджэту на 2021 год быў павялічаны ў сувязі з прыняццем заканадаўчых актаў па падтрымцы асобных прадпрыемстваў у перыяд пандэміі. Цяпер запланаваны дэфіцыт складае 5,6 млрд рублёў, або 3,5% ад ВУП. Рэфінансаваць дэфіцыт плануецца за кошт рэшткаў сродкаў бюджэту мінулых гадоў і новых дзяржаўных запазычанняў, паведаміла намесніца міністра фінансаў Вольга Тарасевіч, выступаючы на круглым стале «пазыковы рынак Рэспублікі Беларусь».

У мінулым годзе ўдалося «перавыканаць план па прыцягненні запазычанняў», што ў спалучэнні з запазычаннямі на ўнутраным рынку дазволіла Мінфіну сфармаваць рэзерв у памеры 1 млрд даляраў для фінансавання дэфіцыту бюджэту ў 2021 годзе, адзначае прадстаўнік Мінфіна.

— У бягучым годзе плануецца прыцягненне парадку 1 млрд даляраў нязвязаных крэдытаў. Палова гэтай сумы будзе прыцягнута з боку дзяржаўнага крэдыту Расійскай Федэрацыі, акрамя яго прадугледжаны іншыя двухбаковыя крэдыты і аблігацыйныя выпускі, — заявіла Вольга Тарасевіч.

Для рэфінансавання дзяржаўнага доўгу ў 2022 годзе ўсяго плануецца прыцягнуць 1, 7 млрд даляраў. У прыватнасці, Мінфін працуе над размяшчэннем дзяржаблігацый на тэрыторыі Расіі. У Міністэрстве фінансаў лічаць, што ў трымальнікаў беларускіх еўрабондаў няма эканамічных падстаў ад іх пазбаўляцца.

— Графік плацяжоў па дзяржаўным доўгу ў сярэднетэрміновай перспектыве носіць кіраваны характар, сітуацыя з плацежным балансам з'яўляецца стабільнай. Беларускія еўрабонды забяспечваюць інвестарам высокую прыбытковасць — ад 5,3% да 7% па стане на сярэдзіну сакавіка. Эканамічныя перадумовы для продажу беларускіх папер адсутнічаюць, — заявіла намеснік міністра фінансаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў1

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?7

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі3

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз7

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць