Свет

Нарвегія, Чарнагорыя і яшчэ 4 краіны далучыліся да санкцый ЕС супраць лукашэнкаўцаў

Шэсць дзяржаў — партнёраў Еўрасаюза паведамілі аб далучэнні да рашэння Рады ЕС працягнуць на год санкцыі супраць Беларусі, піша ТАСС са спасылкай на заяву замежнапалітычнай службы ЕС.

Краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС — Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама дзяржавы еўрапейскай зоны свабоднага гандлю — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія — далучыліся да рашэння Рады ЕС аб працягу санкцый. Яны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню Рады, гаворыцца ў дакуменце.

Раней у лютым Еўрасаюз працягнуў на 12 месяцаў — да 28 лютага 2022 года — санкцыі ў дачыненні да 88 прадстаўнікоў кіраўніцтва і бізнэсу Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, і 7 кампаній.

У цяперашні час ЕС увёў тры блокі санкцый — у кастрычніку, лістападзе і снежні 2020 года, агулам у чорны спіс уключаны 88 фізічных асоб і 7 кампаній. Фізічным асобам забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і доступ да банкаўскай сістэмы Еўрасаюза, еўрапейскаму бізнэсу забаронена любое супрацоўніцтва з уключанымі ў спіс юрыдычнымі асобамі, за выключэннем выканання раней падпісаных кантрактаў.

22 лютага на пасяджэнні Рады ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у Брусэлі было прынята рашэнне распрацаваць чацвёрты санкцыйны пакет, а таксама актывізаваць падтрымку незалежнага грамадства ў Беларусі.

Каментары

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць