Грамадства

Польскай актывістцы Марыне Цішкоўскай выставілі абвінавачанне 

1 красавіка яе дапыталі па крымінальнай справе, заведзенай Генпракуратурай Беларусі па арт. 130 («распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці і рэабілітацыя нацызму») і выставілі афіцыйныя абвінавачанні па гэтым артыкуле, піша Радыё Свабода.

Пракурор не змяніў меры стрымання і пакінуў абвінавачаную пад вартай.

Інфармацыя пра абвінавачанне Марыі Цішкоўскай, на думку непрызнанага Саюза палякаў, можа сведчыць пра тое, што падобныя абвінавачанні выставяць і іншым актывістам арганізацыі, якія таксама знаходзяцца пад вартай у Мінску на вуліцы Валадарскага.

Там утрымліваюць кіраўніцу СПБ Анжаліку Борыс і сябраў Галоўнай управы Ірэну Бярнацкую і Анджэя Пачобута.

Марыне Цішкоўскай 54 гады. Жыве ў Ваўкавыску. Замужам, у яе двое дзяцей і двое ўнукаў. Узначальвае аддзел незарэгістраванага СПБ у Ваўкавыску цягам 7 гадоў.

Як расказаў журналіст Анджэй Пісальнік, галоўнай актыўнасцю ваўкавыскага аддзела быў догляд польскіх вайсковых могілак у Ваўкавыску, дзе пахаваныя польскія жаўнеры вайны 1920 года. Цішкоўская разам з паплечнікамі ўтрымліваюць могілкі ва ўзорным стане, рэгулярна іх рамантуюць. У Ваўкавыску на базе аддзела СПБ працуе Польская грамадская школа. Пры ёй дзейнічае гарцэрская дружына «Шэрыя ваўкі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму8

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій6

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму8

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць