Грамадства

Беларускі акцыяніст Кузьміч спрабаваў залезці ў Елісейскі палац у Парыжы з бутэлькай, яго затрымалі

Разам з ім затрымалі яшчэ двух чалавек.

1 красавіка пасярод дня мужчына спрабаваў пранікнуць у двор прэзідэнцкага палаца ў Парыжы. Падчас спробы ўзлезці на высокі плот вакол рэзідэнцыі мужчына меў з сабой бутэльку з вадкасцю і кавалак тканіны, папярэдне падпалены. Гэтым чалавекам быў беларускі мастак Аляксей Кузьміч, які выехаў з краіны пасля прэзідэнцкіх выбарах, падчас якіх ён ажыццявіў перформанс проста на вуліцы.

Згаданага чалавека суправаджала пара, якая рабіла фота і відэа з месца здарэння. Трое былі ўзятыя пад варту за «наўмысны гвалт са зброяй», піша французская газета «Фігаро».

Перформанс Аляксея Кузьміча 9 жніўня 2020 года ў Мінску.

Расследаванне было даручанае падраздзяленню, якое займаецца крымінальнымі злачынствамі. Паліцыя будзе высвятляць, ці была кінутая бутэлька з запальнай вадкасцю, ці чалавек яе проста ўпусціў.

«Фігаро» піша, што вадкасць у бутэльцы не была небяспечнай, а мужчына сцвярджае ў сваё апраўданне, што ён артыст і не жадаў учыняць гвалтоўнага акту.

Перад тым, як зладзіць гэты перформанс, мастак змясціў пасланне ў фэйсбуку (па-французску) і інстаграме (у перакладзе на расійскую).

«Сёння я прыйшоў здзейсніць рэвалюцыю… На вогнішчы падману полымем генацыду сёння ў цэнтры Еўропы згарае адна невялікая краіна. У ёй жыве самы цярплівы ў свеце народ і самыя злыя бандыты… Дзе ў адказ на мярзоцце гвалтаўнікоў людзі, устаючы на лаву, здымаюць абутак».

У поўным патэтыкі пасланні Кузьміч абвінавачвае прэзідэнта Макрона ў тым, што Францыя таксама коціцца да фашызму і становіцца «падобнай да Беларусі».

«Мы звярталіся да сумлення пачвар, не думаючы, што яно для іх іншароднае», — піша Кузьміч.

«Пратэст станавіўся пікніком. Кактэйлі Молатава ў нашых руках былі запраўленыя любоўю дачок, жонак і мацярэй», — працягвае Кузьміч.

«Абуджэнне розумаў разбурыць турмы. І мір прыйдзе на зямлю, бо справядлівасць заўсёды перамагае», — піша беларускі мастак-акцыяніст (французскі тэкст паслання крыху адрозніваецца ад расійскамоўнага).

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?37

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз13

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць