Здарэнні

Пенсіянерка з Мінска прадала кватэру, а па званку махляроў пералічыла ім 236 тысяч рублёў

Зламыснік угаварыў пажылую мінчанку перавесці 236 тысяч рублёў у іншы банк, стварыць карт-рахунак і даць яму доступ да інтэрнэт-банкінгу, паведамляе «Мінск-Навіны».

Днём 22 сакавіка 67-гадовай мінчанцы патэлефанаваў на Viber невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам банка. Ён паведаміў, што проста цяпер з яе банкаўскай карткі ашуканцы пераводзяць грошы на іншы рахунак. Каб спыніць крадзеж, ёй неабходна ўсталяваць праграму дыстанцыйнага доступу. Пажылая жанчына адразу паправіла таго, хто тэлефанаваў, патлумачыўшы, што ў яе ёсць банкаўскі рахунак, а не карта. На што нібыта прадстаўнік банка пачаў пераконваць, што зафіксаваныя несанкцыянаваныя аперацыі і што ў хуткім часе з ёй звяжуцца супрацоўнікі міліцыі.

І сапраўды, праз некалькі дзён пенсіянерцы зноў на Viber пачаў тэлефанаваць нібыта прадстаўнік праваахоўных органаў. Ён пацвердзіў словы чалавека, які раней тэлефанаваў, і параіў, каб жанчына зняла з рахунку грошы і залічыла іх на карт-рахунак іншага банка.

«Праваахоўнік» змог пераканаць жанчыну, і яна, кіруючыся яго інструкцыям, у некалькі этапаў зняла з рахунку грошы і залічыла на рахунак, які ёй параілі зламыснікі. Больш за тое, яна перадала ім даныя для ўваходу ў праграму. Дыстанцыйны доступ дазволіў ашуканцам даведацца рэквізіты банкаўскай карты, аўтарызавацца ад імя мінчанкі ў асабістым кабінеце інтэрнэт-банкінгу і дыстанцыйна распараджацца грашыма. У выніку з карт-рахунку пенсіянеркі выкрадзена больш за 236 тысяч рублёў. Аказваецца, нядаўна жанчына прадала кватэру і паклала ўсю суму на рахунак.

Каментары

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць