Свет

У Іспаніі пажарны-добраахвотнік аказаўся банальным падпальшчыкам. Яму далі тры гады турмы

Былы кіраўнік службы грамадзянскай абароны муніцыпалітэта Рамалес-дэ-ла-Вікторыя ў іспанскай Кантабрыі Луіс Труэба атрымаў тры з паловай гады турмы і абавязаны выплаціць кампенсацыю 158 тысяч еўра за тое, што сам зладзіў лясны пажар, каб потым «гераічна» яго тушыць, піша Бі-бі-сі.

Фота з твітара

На судзе Труэба сцвярджаў, што «інстынктыўна» кінуўся на тушэнне пажару, які ў лютым 2019 года ахапіў 144 гектары лесу і пустак на поўначы Іспаніі.

Аднак пракуроры пастанавілі, што ён сам зладзіў пажар, каб «пацешыць эга» і «сыграць галоўную ролю» ў яго тушэнні.

Як высветлілася падчас разбору ў правінцыйным судзе Кантабрыі, дзе разгарнулася гэтая драма, за некалькі гадзін да пачатку пажару Труэба з калегам адправіліся ў патруль, бо ў рэгіёне было абвешчана пра павышаную рызыку пажараў у сувязі з засушлівым надвор'ем. Труэба, як успамінае калега, тады сказаў: «Як суха, варта толькі паднесці запалку — і…»

Іншы пажарны-валанцёр паведаміў суду, што абвінавачаны проста любіў пажары і «паводзіў сябе як наркаман пасля дозы», калі выяўляў узгаранне.

Калегам Труэбы здалося таксама падазроным тое, што па вяртанні з тушэння ён дастаў з машыны каністру з-пад бензіну і паспрабаваў яе схаваць.

Хоць сам абвінавачаны сцвярджаў, што ў час пачатку пажару ён адвозіў крэслы свайму стрыечнаму брату, па сведчаннях навігатара ў яго машыне ў гэты час ён якраз знаходзіўся ў раёне будучага ўзгарання.

У выніку суд пастанавіў, што «выкарыстоўваючы бензін, разліты ў канаве ўздоўж дарогі, у якасці паскаральніка, абвінавачаны стварыў прынамсі 7 ачагоў узгарання на адлегласці 65 метраў адзін ад аднаго, каб агонь лягчэй распаўсюджваўся».

Бок абвінавачвання палічыў, што віна гора-пажарнага несумненна даказаная і што ён дзейнічаў «мэтанакіравана, наўмысна і добраахвотна» (сапраўдны пажарны-добраахвотнік!).

Пракуроры назвалі смешнай прапанаваную абвінавачаным у якасці кампенсацыі страт суму 4 тысячы еўра, падкрэсліўшы, што гэта не пакрые і дзясятай часткі нанесенай шкоды.

Суд таксама не ўспрыняў сур'ёзна меркаванне абароны, што іх падапечнаму варта было б змякчыць пакаранне, паколькі ён прымаў актыўны ўдзел у тушэнні.

«Яго ўдзел у пажаратушэнні нельга назваць ні эфектыўным, ні дарэчным, улічваючы, што да тушэння прыцягваліся не толькі добраахвотнікі, роля якіх была па большай частцы дапаможнай, але і чацвёра рэйнджараў, тры каманды ляснічых, чацвёра прафесійных пажарных, тры машыны вадзянога тушэння, аўтацыстэрна, пажарны пікап і два самалёты-амфібіі ВПС у дадатак», — падкрэсліў суддзя, зачытваючы вердыкт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць