Усяго патроху11

Да рэзкага падзення выдачы беларусам віз

прывяло прыняцце шэнгенскага рэжыму новымі членамі ЕС.

«Прыняцце шэнгенскага візавага рэжыму новымі членамі ЕС вылілася ў істотнае змяншэнне колькасці віз, што выдаюцца беларусам»,

— заявіла каардынатар праекта «Маніторынг візавай палітыкі краін ЕС» Вольга Васілеўска, выступаючы 22 чэрвеня ў Мінску на канферэнцыі «Візавая палітыка ў кантэксце адносінаў ЕС і Беларусі: актуальная сітуацыя і перспектывы».

Паводле яе слоў,

у найбольшай ступені выдача віз у 2008 годзе ў параўнанні з 2007 годам зменшылася ў бок Польшчы, Літвы і Латвіі: на 73, 52 і 34% адпаведна.

Пры гэтым сацыёлаг падкрэсліла, што змяншэнне выдачы віз звязана не з павелічэннем колькасці адмоў, а са значным скарачэннем зваротаў суіскальнікаў.

Ва ўсіх краінах, за выключэннем Літвы, у 2008 годзе ў параўнанні з 2005 годам павялічылася працягласць працэдуры выдачы віз, зазначыла Васілеўска.

Паводле яе слоў, у Чэхіі і Польшчы працягласць «узрасла катастрафічна»: з 14 да 19 і з 2 да 8 дзён адпаведна.

Апрача таго, у 33% выпадкаў у консульствы Чэхіі неабходна рабіць больш як два візіты, Фінляндыі — у 27% выпадкаў, Літвы — у 24%, Польшчы — у 23%, у той час як Вялікабрытаніі — толькі ў 4% выпадкаў.

«Складваецца адчуванне, што з часу папярэдняга агляду ў 2005 годзе колькасць цяжкасцей, звязаных з атрыманнем візы ў прадстаўніцтвах дзяржаў‑навічкоў павялічылася, у той час як краіны — даўнія ўдзельнікі ЕС, асабліва Францыя і Вялікабрытанія, істотна палепшылі якасць паслуг», — паведаміла Васілеўска.

Намесніца дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кацярына Глод зазначыла, што ўдзел Беларусі ў праграме «Усходняе партнёрства» прадугледжвае лібералізацыю візавага рэжыму для Беларусі. У прыватнасці, магчымыя тры ступені лібералізацыі рэжыму: падпісанне пагаднення аб аблегчаным візавым рэжыме; змяншэнне кошту віз; поўная адмена віз. Глод падкрэсліла, што «апошнія гутаркі з еўрапейскімі чыноўнікамі кажуць аб трэцяй ступені лібералізацыі як аб вельмі аддаленай перспектыве».

Паводле яе слоў, візавае пытанне, «хутчэй за ўсё, будзе выкарыстоўвацца ЕС як палітычны інструмент, каб дамагчыся ад Беларусі ўступак у пэўных сферах».

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай35

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце13

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»7

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай35

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць