На поўдні Арменіі ў Сюнікскай вобласці створаныя два апорныя пункты 102-й расійскай вайсковай базы. Пра гэта, выступаючы ў парламенце, паведаміў выканаўца абавязкаў прэм'ера краіны Нікол Пашынян, перадаюць інфармагенцтвы.
«Гэта дадатковая гарантыя для забеспячэння бяспекі не толькі Сюнікскай вобласці, але і Арменіі», — заявіў ён. Па словах Пашыняна, абарону ўсіх межаў краіны ажыццяўляе армяна-расійская сумесная групоўка войскаў.
Сюнікская вобласць мяжуе ў тым ліку з раёнамі Нагорнага Карабаха, якія былі занятыя азербайджанскай арміяй падчас узброенага канфлікту ў канцы мінулага года. Пра тое, што Арменія вядзе з Расіяй перамовы аб стварэнні там новага апорнага пункта расійскай базы, Пашынян паведаміў у пачатку красавіка.
За некалькі дзён да гэтага Пашынян сустрэўся ў Крамлі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
102-я вайсковая база складаецца з некалькіх гарнізонаў (у Гюмры і Ерэване). Колькасць асабовага складу — каля 4 тысяч чалавек. Яна абсталяваная зенітна-ракетнымі комплексамі С-300, знішчальнікамі Міг-29, верталётамі Мі-24П і Мі-8МТ.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Каментары