У Беларусі з 13 мая зменяцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва на АЗС. Такая інфармацыя размешчаная на сайце «Белнафтахіма».
Цана на бензін АІ-92 складзе 1,84 руб., АІ-95 будзе каштаваць 1,94 руб., АІ-98 — 2,16 руб. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў 1,94 руб.
Як адзначылі ў кампаніі, за першую дэкаду мая 2021 г. сярэдняя каціроўка нафты склала 69,2 даляра ЗША за 1 бараль і павялічылася ў адносінах да студзеня гэтага года на 26%, а рост цаны на паліва з пачатку года склаў 7%.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары