Здароўе

Навукоўцы: вакцына ад кавіду дзейнічае, нават калі няма пабочных эфектаў пасля прышчэпкі

У залежнасці ад узросту і іншых фактараў пабочныя эфекты пасля вакцынацыі могуць быць рознымі або ўвогуле адсутнічаюць. Аднак навукоўцы сцвярджаюць, што прышчэпка забяспечвае імунітэт у любым выпадку.

Фота Depositphotos.com

Спецыялісты па інфекцыйных захворваннях пераконваюць, што людзі атрымліваюць ахову ад кавіду пасля вакцынацыі, нават калі ў іх няма ніякіх пабочных эфектаў накшталт стомленасці ці ліхаманкі, піша The Wall Street Journal.

На вэб-сайце СААЗ адзначаецца, што пабочныя эфекты пасля прышчэпкі азначаюць тое, што арганізм выпрацоўвае абарону ад каранавіруса. На падставе гэтага сцверджання многія людзі прыходзяць да высновы, што адсутнасць пабочных эфектаў робіць вакцынацыю бессэнсоўнай, бо арганізм у такім выпадку не выпрацоўвае неабходны імунітэт да віруса. Тым не менш, дактары-інфекцыяністы сцвярджаюць, што большасць людзей нават без пабочных эфектаў атрымліваюць ахову ад кавіду. Вакцыны дзейнічаюць, нават калі ў вас няма стомленасці, ліхаманкі, галаўнога болю ці болю ў мышцах.

Невялікае даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Пенсільванскага ўніверсітэта, выявіла, што тыя, хто меў больш моцныя пабочныя эфекты пасля вакцынацыі мелі крыху вышэйшы ўзровень антыцел, але ўсе, хто атрымаў вакцыну, незалежна ад рэакцыі на прышчэпку, мелі дастатковыя імунныя рэакцыі для абароны ад віруса.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Альтэрнатыва «Купалінцы» — Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі песню пра купальскую ноч

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку2

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю39

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць