Пасля заявы Мінска аб тым, што ён нібыта мае звесткі пра «генацыд беларусаў» з боку батальёна СС, які дзейнічаў у Літве, Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што гэта «вартыя жалю спробы» сказіць гісторыю з мэтай апраўдаць уласныя рашэнні, прынятыя ў таталітарным духу, піша Delfi.
«Апошнім часам заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму ўжо не здзіўляюць.
Вартая жалю спроба сказіць і палітызаваць балючыя пытанні гісторыі, як і заяву аб спробе арганізаваць перавароты і да таго падобнае, хочуць адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў гэтыя дні ў Беларусі, пазбегнуць адказнасці за пагаршэнне двухбаковых літоўска-беларускіх адносін, апраўдаць уласныя рашэнні ва ўнутранай палітыцы ў таталітарным духу», — адзначылі ў МЗС Літвы.
Каментары