Мінабароны: МіГ-29, які суправаджаў рэйс Афіны — Вільня, вярнуўся на базу ў Баранавічы
«Атрымаўшы інфармацыю аб наяўнасці ў паветранай прасторы нашай краіны грамадзянскага паветранага судна з магчымым мініраваннем, дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне былі прыведзены ў гатоўнасць №1, — пракаментаваў начальнік Галоўнага штаба — першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Андрэй Гурцэвіч.
«Пасля таго, як камандзір дадзенага грамадзянскага судна прыняў рашэнне ажыццявіць пасадку на запасным аэрадроме (Мінск-2) і развярнуў самалёт у напрамку Мінска, было прынята рашэнне і падняты ў паветра дзяжурны экіпаж МіГ-29 з аэрадрома Баранавічы.
Дзяжурны экіпаж атрымаў задачу ажыццяўляць кантроль і, у выпадку неабходнасці, аказаць дапамогу грамадзянскаму судну ажыццявіць бяспечную пасадку на аэрадром Мінск-2.
Пасля таго, як грамадзянскае судна ажыццявіла пасадку, дзяжурны экіпаж, выканаўшы задачу, ажыццявіў пасадку на аэрадроме базіравання».
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары