Грамадства

Пракурор Швед завёў справу супраць латвійскіх палітыкаў за інцыдэнт са сцягам у Рызе

Генпракурор Андрэй Швед распачаў крымінальную справу ў дачыненні да мэра Рыгі Марціньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса за распальванне нацыянальнай варожасці пасля інцыдэнту з беларускім сцягам у Рызе.

«Злачынныя дзеянні выявіліся ў публічных зняцці і замене сімвала суверэннай Беларусі — дзяржаўнага сцяга, які быў усталяваны ў цэнтры Рыгі ў сувязі з удзелам нацыянальнай каманды ў чэмпіянаце свету па хакеі, на бел-чырвона-белае палотнішча», гаворыцца ў паведамленні.

Як лічаць у Генпракуратуры, такі здзек з сімволікі нібыта «прынізіў нацыянальную годнасць беларусаў».

Крымінальная справа накіраваная ў СК.

Рэакцыю Мінска выклікала сітуацыя ў Рызе, дзе мэр горада замяніў у шэрагу сцягоў краін-удзельніц Чэмпіянату свету дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг на нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы.

Вострую рэакцыю Мінска маглі выклікаць таксама словы, якія мэр Рыгі напісаў у сваім твітары: «Сцяг, што сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!»

Чытайце таксама: У Рызе падчас правядзення ЧС па хакеі замянілі дзяржаўны сцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы

Президент Латвии прокомментировал замену флага Беларуси на ЧМ по хоккею в Риге

Адносіны з краінамі Еўропы ў штопары. Беларусь высылае пасла Латвіі і ўсіх супрацоўнікаў амбасады, акрамя аднаго

У адказ на высылку сваіх дыпламатаў Латвія высылае ўсіх беларускіх дыпламатаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Эканоміка«Беларусбанке», «Белагропромбанке», «Белинвестбанке» и «Банке Дабрабыт»

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне4

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Эканоміка«Беларусбанке», «Белагропромбанке», «Белинвестбанке» и «Банке Дабрабыт»

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць